Грыгорый VII (Папа Рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грыгорый VII, свецкае імя Гільдэбранд (лац.: Gregorius PP. VII, італ.: Ildebrando (Aldobrandeschi, Dhiltprandus); 1020/1025 — 25 мая 1085) — Папа Рымскі з 22 красавіка 1073 па 25 мая 1085.
Фактычна правіў пры Папе Мікалаі II. Праводзіў рэформы, накіраваныя на ўмацаванне каталіцкай царквы. Забараніў сіманію. Канчаткова зацвердзіў у каталіцкай царкве цэлібат — бясшлюбнасць духавенства.
Дамагаўся верхавенства Папаў над свецкімі правіцелямі, змагаўся з германскім імператарам Генрыхам IV за інвестытуру. Прымусіў Генрыха IV з’явіцца да сябе з пакаяннем у тасканскую крэпасць Каноса. Але ў канцы жыцця быў выгнаны з Рыма і памёр у выгнанні.
У 1606 годзе кананізаваны.
Remove ads
Зноскі
- BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads