Грызельда Сапега

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грызельда Сапега
Remove ads

Грызельда Сапега, народжаная Вадынская (? — 10 красавіка 1633) — жонка маршалка вялікага літоўскага Яна Станіслава Сапегі[2].

Хуткія факты Грызельда Сапега, Нараджэнне ...

Біяграфія

Дачка Яна Вадынскага  (польск.), ваяводы падляшскага (пам. 1616) і Соф’і Сабескай, ваяводзінкі люблінскай; стрыечная сястра караля Яна III Сабескага[3]. Яе братамі былі кашталяны падляшскія Марк  (польск.) і Анджэй  (польск.) Вадынскія

Была ўзята прыёмнай дачкой у сям’ю сваёй бяздзетнай цёткі па маці Аляксандры Марыяны Весялоўскай (да 1588 — каля 1648) і яе мужа Крыштафа Весялоўскага (пам. 1637), вялікага маршалка літоўскага[2][3].

З 1632 года стала другой жонкай Яна Станіслава Сапегі (1589—1635), маршалка вялікага літоўскага[2][3].

Thumb
Партрэты Крыштафа Весялоўскага, Грызельды Вадынскай (Сапегі) і Аляксандры Марыяны Весялоўскай (з Сабескіх) на паштовай марцы Беларусі. 2007 г.

Памерла 10 красавіка 1633 года.

Remove ads

У мастацтве

Захаваўся партрэт у сармацкім стылі работы невядомага гродзенскага мастака. Грызельда паказана на ім у адзенні замужняй жанчыны, значыць, партрэт мог быць створаны з 1632, калі яна выйшла замуж, і да 10 красавіка 1633, калі яна памерла[3].

Зноскі

  1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 56. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  2. Sapiehowie. Petersburg. 1891. T. 2 S. 9-10
  3. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 42-43. — 304 с. 3 000 экз. ISBN 985-11-0253-9.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads