Грэгар Шлірэнцаўэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грэгар Шлірэнцаўэр (англ.: Gregor Schlierenzauer, нар. 7 студзеня 1990 года, Інсбрук, Аўстрыя) — аўстрыйскі скакун з трампліна, алімпійскі чэмпіён 2010 года ў камандным першынстве, двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у асабістым першынстве, 5-кратны сярэбраны прызёр чэмпіянату свету, 4-разовы і самы малады ў гісторыі чэмпіён свету па палётах, двухразовы ўладальнік Кубка свету (2008/09, 2012/13), двухразовы пераможца Турнэ чатырох трамплінаў (2011/12, 2012/13). З’яўляецца рэкардсменам па перамогах на этапах Кубка свету (53).
Дэбютаваў у вялікім спорце ў сезоне 2005/06. Тады ж заняў 2-е месца на Турне чатырох трамплінаў. Заваяваў чэмпіёнскі тытул на Турне чатырох трамплінаў сезона 2011/2012, набраўшы 933,8 бала. У сезоне 2012/2013 выйграў Турнэ чатырох трамплінаў, набраўшы 1100,2 бала і ў другі раз стаў уладальнікам Кубка свету.
Remove ads
Зноскі
- International Ski and Snowboard Federation database Праверана 26 красавіка 2022.
- Gregor Schlierenzauer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads