Гульнявая кампанія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гульнявая кампанія — набор заданняў, аб’яднаных агульным сюжэтам, у настольных ролевых гульнях і відэагульнях.

У настольных ролевых гульнях

У настольных ролевых гульнях кампаніі могуць быць створаны выдавецтвам гульні або майстрам гульні і аб’ядноўваюцца наступнымі характарыстыкамі:

  • Правілы
У ролевых гульнях можна выкарыстоўваць розныя гульнявыя сістэмы — наборы правіл, па якіх вызначаюцца здольнасці персанажаў і механікі дзеянняў. Майстар гульні можа стварыць уласную інтэрпрэтацыю гульнявой сістэмы, напрыклад, каб спрасціць гульню для пачаткоўцаў.
  • Месца дзеяння
Майстар гульні можа выкарыстаць існуючы сусвет або стварыць унікальны.
  • Рэалізм
Гульня можа імітаваць рэальны свет або мець магічныя ці фантастычныя падзеі.
  • Гумар
Майстар гульні можа зрабіць гульню сур’ёзнай ці камічнай.
  • Сюжэт
Кожная гульня можа мець уласны сюжэт ці быць часткай больш маштабных падзей, у якіх удзельнічаюць тыя ж персанажы.
Remove ads

У відэагульнях

Кампаніі з глыбока прапрацаванымі сюжэтамі найчасцей сустракаюцца ў аднакарыстальніцкіх відэагульнях. Яны ўключаюць устаўкі, у якіх гулец увогуле не ўплывае або слаба ўплывае на падзеі — кат-сцэны (англ.: cutscene). Такім чынам у гульні перадаецца масштабная гісторыя і паслядоўнасць заданняў атрымоўвае дадатковы сэнс.

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads