Гусляр (зборнік)

другі зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1910 годзе на беларускай мове лацінкай From Wikipedia, the free encyclopedia

Гусляр (зборнік)
Remove ads

«Гусляр» (у арыгінале «Гусьляр», лацін.: Huślar) — другі зборнік вершаў Янкі Купалы. Выдадзены Антонам Грыневічам лацінкай у кастрычніку 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў друкарні К. Пянткоўскага. Рукапіс быў пасланы аўтарам выдаўцу яшчэ ў вераснікастрычніку 1908 года..

Хуткія факты Гусляр, Жанр ...
Remove ads

Адметнасць і значэнне зборніку

У ідэйна-творчай эвалюцыі паэта зборнік займае пераходнае месца паміж вобразамі і матывамі рэвалюцыйнай мэтанакіраванасці, ўласцівымі зборніку «Жалейка», і пазнейшымі настроямі пэўнае разгубленасці, грамадзянскага суму перыяду пасля паражэння рэвалюцыі 19051907 гг. у Расіі[1].

У зборніку пашыраюцца матывы агульначалавечага гучання, ўпершыню ў творчасці Янкі Купалы з'яўляюцца рэфлексійныя, чыста пейзажныя, па-філасофску заглыбленыя вершы. Словы «дух», «душа» сустракаюцца ледзь не ў кожным вершы зборніку[1].

Асаблівую ролю ў зборніку адыгрывае канструкцыйны вобраз легендарнага гусляра з гуслямі-самаграямі. Гэты вобраз кампазіцыйна аб'ядноўвае ўсе вершы зборніку ў адно цэлае.[1]

Зборнік «Гусляр» распачынаў філасофскі струмень у беларускай нацыянальнай лірыцы. Агульнафіласофскія, агульначалавечага дыяпазону вершы «Гусляра» сцвярджалі наватарскі характар зборніку, як яшчэ адну значную ступень у развіцці не толькі Купалы-лірыка, але і ўсёй беларускае літаратуры[1].

Remove ads

Крытычныя водгукі

Беларускі пісьменнік і крытык Альгерд Бульба ў сваёй рэцэнзыі на зборнік, надрукаванай у газеце «Наша Ніва» 21 кастрычніка 1910 года, адзначае ў творах паэта вялікае багацце фантазіі, форм, настрояў, здольнасць гарманічна зліць у адным вершы думку і пачуццё, здабыць «тон родны», «асобны беларускі матыў» з любой праявы сучаснага жыцця, з успамінаў і фактаў гісторыі. А. Бульба выказаў глыбока аптымістычную веру ў вялікую будучыню Купалы як нацыянальнага паэта:

" Ва ўласных самабытных творах Купала не мае роўных сабе… Веру, што далейшай самабытнай творчай працай Янка Купала зойме ў нас адно з першых месц... [2]
Альгерд Бульба
"
Remove ads

Выданні

  • Huślar: [zbornik wieršaŭ] / Janka Kupała. - Pieciarburh : wydannie A. Hryniewiča, 1910. - 76, [3] с.
  • Huślar / Janka Kupała. - [Факсімільнае выданне]. - Мінск : В. В. Карыбут-Дашкевич, 2008. - 76, [3] c. - ISBN 978-985-90157-1-7.

Зноскі

  1. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Гусляр». — C. 177—178.
  2. Альгерд Бульба. Янка Купала «Гусляр». / Газета «Наша Ніва». — 21 кастрычніка 1910 года.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads