Гэтае цудоўнае жыццё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гэтае цудоўнае жыццё» (англ.: It’s a Wonderful Life) — амерыканская калядная фантастычная кінадрама рэжысёра Фрэнка Капры, прадстаўленая ў 1946 годзе. Фільм заснаваны на апавяданні Філіпа ван Дорэна Стэрна «Велічэзны падарунак» (англ.: The Greatest Gift), напісаным у 1939 і апублікаваным у 1945 годзе[11]. Дзякуючы частым тэлевізійным паказам у 1980-я гады і папулярнасці ў кінатэатрах фільм у ЗША рэгулярна праглядаюць у калядны перыяд.
Галоўны персанаж, Джордж Бейлі (Джэймс Сцюарт) — мужчына, які адмовіўся ад уласных мараў дзеля дапамогі іншым, і чыё немінучае самагубства наконадні Раства выклікае ўмяшанне яго анёла-ахоўніка, Кларэнса Одбадзі (Генры Трэверс). Кларэнс паказвае Джорджу лёсы ўсіх тых людзей, каму той дапамог, і як бы змянілася жыццё ў яго мястэчку Бэдфард Фолз, калі б Джордж не з’явіўся на свет.
Нягледзячы на нязначныя напачатку прыбыткі з-за высокага кошту вытворчасці і жорсткае канкурэнцыі ў час выхаду, фільм стаў класікай кінематографа[12][13]. У пракаце ён не дабраў нават 6,3 мільёнаў, неабходных дзеля самаакупнасці.
Намінаваны на пяць прэмій Акадэміі, у тым ліку за найлепшы фільм, уключаны ў 100 найлепшых амерыканскіх фільмаў усіх часоў Амерыканскага кінаінстытута[11] і займае 1-е месца ў спісе найбольш натхняльных амерыканскіх фільмаў усіх часоў[14].
Remove ads
Зноскі
- http://www.imdb.com/title/tt0038650/ Праверана 15 красавіка 2016.
- https://www.filmaffinity.com/en/film682814.html Праверана 15 красавіка 2016.
- http://www.filmaffinity.com/es/film682814.html Праверана 15 красавіка 2016.
- http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/la-vita-meravigliosa/4066/ Праверана 15 красавіка 2016.
- http://stopklatka.pl/film/to-wspaniale-zycie Праверана 15 красавіка 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0038650/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Box Office Mojo — 1999. Праверана 25 снежня 2022.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 снежня 2022.
- AFI’s 100 Years… 100 Movies 10th Anniversary edition. American Film Institute. Праверана 15 ліпеня 2012.
- It’s A Wonderful Life Sequel in the Works. Time. Праверана 23 November 2014.
- It's a Wonderful Life. Encyclopedia Britannica. Праверана 15 ліпеня 2012.
- AFI’s 100 Years… 100 Cheers. American Film Institute. Праверана 12 лютага 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
