Гюльві

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гюльві
Remove ads

Гюльві, або Гюльфі (стар.-сканд.: Gylfi, Gylfe, Gylvi, или Gylve) — самы першы з вядомых паводле саг скандынаўскіх кіраўнікоў, міфічны конунг Швецыі. Згадваецца ў скандынаўскіх тэкстах сувязі з тым, як яго правялі багі і яго стасункамі з багіняй Гэўён.

Thumb
Гюльві вітае Одзіна

Стварэнне Зеланда

Паводле легенды з раздзела «Сага пра Інглінгаў» Кола Зямнога і паэмы Рагнардрапа Гюльві спакусіла багіня Гэўён, каб той даў ёй столькі зямлі колькі яна зможа ўзараць за адну ноч. Атрымаўшы дазвол, багіня ператварыла сваіх сыноў у быкоў і адарала ад Швецыі велізарны кавалак зямлі, які стаў дацкім востравам Зеландыя.

Сустрэча з Асамі

Thumb
Гюльві ашуканы, ісландскі манускрыпт SÁM 66

У абедзвюх крыніцах, і ў Мроях Гюльві з Малодшай Эды, і ў Сазе пра Інглінгаў, расказана гісторыя аб тым, як меркавана гістарычны Одзін і ягоныя народы Асы і Ваны, якія сталі пасля шведамі, здабылі новыя землі, дзе яны пабудавалі паселішча Старая Сігтуна. Гюльві і астатняе насельніцтва бронзавага веку прынялі і адаптавалі рэлігію, якую вызнавалі Асы.

Сноры дае ўяўленне аб скандынаўскай міфалогіі праз дыялог паміж Гюльві і трыма кіраўнікамі Асаў. Так ён адзначыў, што Асы ўвялі ў зман Гюльві, навязаўшы яму свае рэлігійныя погляды, адкуль адна з назваў гэтай кнігі — Зман Гюльві.

Аднак, магчыма, што Сноры проста хацеў захаваць для нашчадкаў скандынаўскія міфы, (якія ўжо пачыналі знікаць пад ціскам новай рэлігіі, бо перадаваліся ў асноўным вусна), і пры гэтым не ўваходзіць у канфрантацыю з хрысціянствам, для чаго даваў аналіз апісаных падзей менавіта праз гэту прызму.

Верагодна, што Сноры ў сваёй працы грунтаваўся не толькі на вуснай традыцыі, але і на старажытным кульце паўміфічнага Гюльві.

Remove ads

Іншыя згадкі

У адной з версій сагі пра Хервёр, конунг Гюльві выдаў замуж сваю дачку Хейд (стар.-сканд.: Heiðr) за Сіргламі, конунга Гардарыкі.[1] У Хейд і Сіргламі быў сын па імі Свафрламі, які прымусіў гномаў Дваліна і Дурын выкаваць чароўны меч Цюрфінг.

Літаратура

Зноскі

  1. Sigrlami átti Heiði, dóttur Gylfa konungs; þau attu sun saman, sá hèt Svafrlami. Архівавана 19 мая 2007. — Сага о Хервёр в издании Н. М. Петерсена.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads