Гюнтэр Вайзенборн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гюнтэр Вайзенборн (ням.: Günther Weisenborn; 10 ліпеня 1902, Фельберт — 26 сакавіка 1969, Берлін) — нямецкі пісьменнік-антыфашыст, удзельнік нямецкага руху Супраціўлення.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1902 годзе ў Фельберце ў сям’і камерсанта. У 1922—1927 гадах вывучаў філалогію, медыцыну і філасофію ва ўніверсітэтах Кёльна, Бона і Берліна. У 1928 годзе ў Берліне была пастаўлена яго п’еса «Падводная лодка С-4» — гісторыя пра трагедыю гібелі шасці матросаў-падводнікаў. Супрацоўнічаў з рэжысёрам Эрвінам Піскаторам і Юргенам Фелінгам, з акцёрам Генрыхам Георгэ. У 1930 годзе з’язджае ў Аргенціну, дзе працуе фермерам, але неўзабаве вяртаецца на радзіму. У 1931 годзе становіцца сааўтарам Бертальда Брэхта па п’есе «Маці».
У гады Другой сусветнай вайны — удзельнік антыфашысцкага Супраціву, разам са сваёй жонкай Джой Вайзенборн уваходзіў у падпольную групу «Чырвоная капэла». У 1942 арыштаваны гестапа, прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю, якая была замененая турэмным зняволеннем. У 1945 вызвалены Савецкай арміяй.
Remove ads
Зноскі
- Catalog of the German National Library Праверана 5 мая 2025.
- Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- Günther Weisenborn // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Günther Weisenborn // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads