Гётынгенскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гётынгенскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Гётынгенскі ўніверсітэт імя Георга-Аўгуста (ням.: Georg-August-Universität) — адзін з самых буйных і найстарэйшых існуючых універсітэтаў Ніжняй Саксоніі.

Хуткія факты Гётынгенскі ўніверсітэт імя Георга-Аўгуста, Арыгінальная назва ...

Ніжнесаксонская Дзяржаўная Бібліятэка і Універсітэт Гётынгена займаюць вядучае месца сярод бібліятэк Германіі (4,5 мільёнаў тамоў).

Універсітэт быў заснаваны ў 1734 годзе Георгам II, курфюрстам Гановера і каралём Вялікабрытаніі і адкрыты ў 1737 годзе. Універсітэт хутка развіваўся і, дасягнуўшы колькасці 1.000 студэнтаў, зрабіўся адным з самых найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў Еўропы таго часу.

У XIX стагоддзі з гётынгенскім універсітэтам былі звязаныя такія выдатныя матэматыкі, як Карл Фрыдрых Гаўс, Бернхард Рыман, Петэр Густаў Лежон-Дзірыхле, Фелікс Клейн, Давід Гільберт. Дзейнасць Гільберта ператварыла ў пачатку XX стагоддзя Гётынген у «матэматычную Меку». З гётынгенскім універсітэтам звязана дзейнасць па меншай меры 45 нобелеўскіх лаўрэатаў.

Remove ads

Гл. таксама

  • Абсерваторыя Шротэра
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads