Гістарычная палітыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гістарычная палітыка, або палітыка памяці — кіраванне масавымі ўяўленнямі аб мінулым з боку ўладаў. У сучасных дзяржаў яна набыла сістэматызаваны і мэтанакіраваны характар, прадугледжваючы фарміраванне (канструяванне) і падтрыманне пэўных гістарычных уяўленняў у грамадстве і на знешнепалітычнай арэне.

Тэрмін узнік у 80-я гг. ХХ стагоддзя ў ФРГ. Яго паходжанне было звязана з навуковымі і грамадскімі дыскусіямі пра ролю нацысцкай спадчыны ў сацыяльным абліччы Германіі.

Вылучаюцца тры падыходу да разумення гістарычнай палітыкі сучасных дзяржаў:

  • Інтэрпрэтацыйны. Разглядае як працэс пераацэнкі і рэінтэрпрэтацыі падзей мінулага, які ініцыюецца палітычным ці сацыяльным актарам (дзяржава, палітычная партыя, супольнасць навукоўцаў і інш.).
  • Інструментальна-кан’юнктурны. Разглядае яе як свядомае выкарыстанне гісторыі ў якасці інструмента ў палітычнай барацьбе. Прадугледжвае актыўнае прымяненне СМІ і тэхналогій палітычнага маніпулявання.
  • Сістэмны. Мяркуе факт «канкурэнцыі» двух розных версій гісторыі: масавай (цыркулявалай у грамадскай свядомасці) і дзяржаўнай (трансляванай палітычнымі элітамі).
Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads