Гістарычны фільм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гістарычнае ці касцюмнае кіно — жанр кінематографа, які адлюстроўвае пэўныя гістарычныя эпохі, падзеі і асоб мінулага. Адрозніваюць гісторыка-біяграфічныя фільмы пра рэальныя гістарычныя дзеячаў, якія ілюструюць іх жыццёвы шлях («Спартак», «Аляксандр Неўскі)», і гісторыка-прыгодніцкія фільмы пра выдуманых персанажаў мінулых гадоў, часцяком з вострасюжэтнай інтрыгай («Граф Монтэ-Крыста», фільмы пра Індыяну Джонса). Гістарычныя фільмы нярэдка з'яўляюцца экранізацыямі гістарычных раманаў.

Remove ads

Жанры

Касцюмнае кіно нярэдка перасякаецца з жанрамі прыгодніцкага фільма і баявіка, бо часцей за ўсё прадметам фільма становяцца драматычныя і лёсавызначальныя падзеі, войны, перавароты і г. д. Па часе і характару дзеяння вылучаюць некалькі спецыфічных разнавіднасцяў гістарычнага фільма:

  • Батальнае кіно — у савецкім кінематографе асабліва распаўсюджаны былі фільмы пра Другую сусветную вайну.
  • Пеплум — высокабюджэтныя фільмы пра старажытны свет з пышнымі касцюмамі і дэкарацыямі, нярэдка з вялікімі масоўкамі. Жанр узнік у Італіі, аднак найвышэйшага росквіту дасягнуў у Галівудзе ў канцы 1950-х і пачатку 1960-х («Бен-Гур», «Спартак», «Клеапатра»).
  • Фільм плашча і шпагі — касцюмнае кіно з дынамічным развіццём дзеяння і фехтавальнымі паядынкамі, часцяком — экранізацыі раманаў Дзюма або фільмы пра піратаў. На ролях адважных герояў і высакародных разбойнікаў спецыялізаваліся Дуглас Фэрбенкс, Эрал Флін, Жан Марэ, Міхаіл Баярскі.
  • Вестэрн — жанр гісторыка-прыгодніцкага кіно, які нарадзіўся ў Амерыцы і дзеянне якога адбываецца на Дзікім Захадзе ў XIX стагоддзі. Пасля вестэрны, адаптаваныя пад нацыянальныя асаблівасці, сталі здымаць і ў іншых краінах (гл. спагеці-вестэрн, істэрн).
  • Цямбара — японскае кіно пра самураяў, найбуйнейшым майстрам якога быў Акіра КурасаваСем самураяў», «Трон у крыві»).
  • Уся — кітайскае гісторыка-прыгодніцкае кіно з фантастычна ўвыдатненымі ўсходніх адзінаборстваўТыгр крадзецца, дракон стаіўся», «Дом лятаючых кінжалаў»).
Remove ads

Гл. таксама

  • Катэгорыя:Гістарычныя фільмы
  • Спіс гістарычных фільмаў: Дагістарычныя часы
  • Спіс гістарычных фільмаў: Умоўная Старажытнасць
  • Спіс гістарычных фільмаў: Старажытны Егіпет
  • Спіс гістарычных фільмаў: Старажытная Месапатамія
  • Спіс гістарычных фільмаў: Старажытная Індыя
  • Спіс гістарычных фільмаў: Старажытны Кітай
  • Спіс гістарычных фільмаў: Старажытная Грэцыя
  • Спіс гістарычных фільмаў: Старажытны Рым
  • Спіс гістарычных фільмаў: Біблейская гісторыя
  • Спіс гістарычных фільмаў: Евангельская і раннехрысціянская гісторыя
  • Спіс гістарычных фільмаў: Легенды і міфы Старажытнасці
  • Спіс гістарычных фільмаў: Сярэднявечча
  • Спіс гістарычных фільмаў: Легенды і міфы Сярэднявечча
  • Спіс гістарычных фільмаў: Эпоха Адраджэння
  • Спіс гістарычных фільмаў: Новы час, XVII-XVIII стст.
  • Спіс гістарычных фільмаў: Новы час, XIX ст.
  • Спіс гістарычных фільмаў: Найноўшы час, XX ст.
  • Спіс фільмаў пра Старажытны Рым
  • Фільмы пра Другую сусветную вайну
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads