Гісторыя сталення
паджанр падлеткавых фільмаў ці літаратуры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гісторыя сталення — літаратурны, сцэнічны і кінематаграфічны жанр, які засяроджваецца на жыцці і сталенні або пераходным узросце галоўнага героя альбо гераіні. Гісторыі сталення, як правіла, падкрэсліваюць дыялог або ўнутраны маналог, а не дзеянні герояў, і часта адбываюцца ў мінулым[1]. Героямі гісторый сталення, як правіла, з’яўляюцца падлеткі[2].
Раман выхавання
У літаратурнай крытыцы раманы сталення і раманы выхавання часам узаемазамяняльныя. Пры гэтым раманы сталення, як правіла, — больш шырокі жанр.
Раман выхавання, як і раман сталення, характарызуецца шэрагам фармальных, актуальных і тэматычных асаблівасцяў[3]. У ім аўтары засяроджваюцца на псіхалагічным і маральным росце галоўнага героя альбо гераіні ад дзяцінства да паўналецця (пераходнага ўзросту)[4], а таксама звяртаюць увагу на змену характару.
Жанр развіўся з народных казак пра маленькіх дзяцей, якія даследуюць свет, каб знайсці сябе[5]. Раман выхавання паўстаў у Германіі, затым паступова распаўсюдзіўся ў іншых краінах Еўропы, а потым і ва ўсім свеце.
Прыкладамі гісторыі сталення ў літаратуры з’яўляюцца раманы «Дэміян» (1919) і «Лавец у жыце» (1951).
Remove ads
Падлеткавыя фільмы
У кіно гісторыя сталення — жанр падлеткавых фільмаў, у якіх гісторыі сталення сканцэнтраваны на псіхалагічным і маральным росце або пераходзе галоўнага героя ці гераіні ад моладзевага да дарослага жыцця.
Асабісты рост і змены з’яўляюцца важнай характарыстыкай жанру, які абапіраецца на дыялог і эмацыйныя рэакцыі, а не на дзеянні. Гісторыя ў такіх фільмах часам апавядаецца ў выглядзе ўспамінаў.
Гістарычна склалася так, што гісторыі сталення звычайна сканцэнтраваны на маладых хлопчыках, пры гэтым гісторыі сталення, прысвечаныя дзяўчынкам, сталі больш распаўсюджанымі ў пачатку ХХ стагоддзя. Такімі прыкладамі можна лічыць фільмы Lady Bird (2017) і Галаваломка 2 (2024).
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads