Гітарыст

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гітарыст
Remove ads

Гітарыст — музыкант, які грае на гітары. Прафесійныя гітарысты могуць выконваць сольныя творы або граць у складзе ансамбляў ці груп у шырокім дыяпазоне музычных жанраў. У ансамблі гітарыст можа выконваць ролю рытм-гітары або сола-гітары (граючы меладычную партыю па-над басам). Гэтак жа гітарыст можа акампанаваць сабе падчас спеву. У наш час гітарысты граюць з ужываннем найноўшага гітарнага абсталявання, ужываючы разнастайныя працэсы і спосабы здабывання гуку, ад сінтэтычных да электронных гукаў акустычных, электра-, класічных, басовых гітар і інш.

Thumb
Васіль Пяроў «Гітарыст-бабыль»
Thumb
Карціна Эдгара Дэга
Remove ads

Гітарысты-віртуозы

«Гітарыстам гітарыстаў» завуць, сярод іншых, Берта Джэнша[en][1], уплывовага шатландскага фолк-рок музыканта. Яго рэвалюцыйны і непаўторны стыль ігры на гітары аказаў уплыў на незлічонае мноства музыкантаў, уключаючы Led Zeppelin, Джоні Мара[en]. Яго ранні запіс «Blackwaterside» падхапіў Джымі Пейдж, кампазіцыя запісана ансамблем Led Zeppelin пад назвай «Black Mountain Side[en]».[2] Жанравая манера, кірунак музыкі і стыль ігры на гітары шмат у чым абумоўлены паходжаннем і «почыркам» гітарыста.

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс гітарыстаў
  • Спіс найвялікшых гітарыстаў усіх часоў па версіі часопіса Classic Rock
  • Спіс найвялікшых гітарыстаў усіх часоў па версіі часопіса Rolling Stone

Зноскі

  1. Harper, Colin (2006). Dazzling Stranger: Bert Jansch and the British Folk and Blues Revival (2006 edition). Bloomsbury. pp. 3, 4. ISBN 0-7475-8725-6.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads