Давыд-Гарадоцкія куфры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давы́д-Гарадóцкія ку́фры — вырабы народных майстроў з горада Давыд-Гарадок і навакольных вёсак Столінскага раёна. Промысел быў пашыраны ў XIX — першай палове XX стагоддзя[1].
Апісанне
Паводле канструкцыі куфар меў выгляд звужанай унізе дашчанай скрыні на чатырох металічных або драўляных колцах, з плоскім векам, якое выступала за бакавыя сценкі. Ён абсталёўваўся ўразным або накладным замком з акоўкай і двума ручкамі па баках[1].
Куфры фарбавалі ў чырвона-вохрысты колер. Гладкія палосы бляхі, звычайна прафіляваныя, аздаблялі вуглы куфра і край века. Шырокія жалезныя палосы, што падзялялі пярэднюю сценку на чатыры часткі, заканчваліся дэкаратыўнымі стылізаванымі выявамі галоў птушак, змей або мелі простае закругленне[1].
Часам пярэднюю сценку размалёўвалі расліннымі кампазіцыямі ў выглядзе галінак з кветкамі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads