Давыд Гарадзенскі

староста гарадзенскі, вялікалітоўскі палкаводзец From Wikipedia, the free encyclopedia

Давыд Гарадзенскі
Remove ads

Давыд (каля 12831326) — староста гродзенскі, военачальнік вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

Хуткія факты Давыд Гарадзенскі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне невядома. На думку Васіля Тацішчава, быў сынам пскоўскага князя Даўмонта і гэта меркаванне пашырана, але пацвярджэнняў гэтаму няма. У нямецкіх хроніках называецца кашталянам або старостам Гарадзенскага замка, у Пскоўскім летапісе — князем.

Упершыню Давыд згадваецца ў хроніцы Пятра Дусбурга пад 1314 годам, калі ўзначальваў паспяховую абарону Новагародка ад ордэнскага нападу. У 1319 годзе ўзначальваў паход вялікалітоўскага войска супраць Ордэна ў Прусію. У 1323 годзе двойчы прыходзіў на дапамогу Пскову супраць Ордэна ў Лівоніі, а таксама ўзначальваў паход у Добжынскую зямлю супраць Ордэна ў Прусіі. У 1324 годзе крыжаносцы знішчылі яго маёнтак Давыдзішкі ў Літве. У 1324 годзе вадзіў вялікалітоўскае войска ў Мазовію. У 1326 годзе на дапамогу польскаму каралю Уладзіславу Лакатку ў паход супраць маркграфства Брандэнбургскага, дзе быў забіты ў мазавецкім рыцарам Анджэем Гостам. Паводе адной з версій, Гост мог быць падкуплены крыжакамі[4]. Паводле іншай, гэта мог быць паядынак адзін на адзін у выніку нейкай спрэчкі[5].

У літаратуры ўкаранілася легенда аб тым, што Давыд быў непераможны ў бітвах з крыжакамі, хоць у Хроніцы Пятра з Дусбурга ёсць інфармацыя аб адбітай у атрада Давыда здабычы.

Паводле Мацея Стрыйкоўскага, быў жанаты з дачкой вялікага князя Гедзіміна.

Паводле папулярнай гарадской легенды мог быць пахаваны ў Гродне каля Барысаглебскай (Каложскай) царквы.

Remove ads

Памяць

Thumb
Помнік Давыду Гарадзенскаму каля Каложскай царквы

Імём Давыда Гарадзенскага названая вуліца ў гістарычным цэнтры Гродна[6]. У Каложскім парку ў 2003 годзе ўсталяваны камень-валун у яго гонар (скульптар Панцялееў)[7].

У красавіку 2017 года ў Гродне выбралі эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму, на конкурсе перамог праект Сяргея Аганава[8]. У скульптуры Давыд Гарадзенскі стварае адзінае цэлае з канём, закрываючы яго сваім плашчом, у руцэ трымае меч, за спінай шчыт з крыжам. На помніку ёсць выявы гродзенскага Старога замка і Каложскай царквы. Выгляд Давыда Гарадзенскага невядомы, таму скульптар не выяўляў дэталёва яго твар. Помнік пастаўлены ў 2018 годзе на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага[9][10].

Thumb
Помнік Давыду на вуліцы Замкавай у Гродне.

У 2018 годзе вытворца гадзіннікаў «Луч» выпусціў абмежаваную серыю гадзіннікаў «Волат», прысвечаную постаці Давыда Гарадзенскага[11].

Першай спробай напісаць біяграфію Давыда стала кніга «Давыд Гарадзенскі. Герой і легенда» Мікалая Малішэўскага, якая выйшла ў 2019 годзе[12][13].

Remove ads

Зноскі

1. Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.

2. Мякотин В. А. Давид, староста гродненский // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 5–6.

3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. С. 565
5. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 91. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
6. Давыд Городенский. Монументальная память г. Гродно.
7. Н. Н. Малишевский. Давыд Городенский. Герой и легенда. — Гродно: ЮрСаПринт, 2019. — 198 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads