Даждзьбог

бог сонечнага святла ў славянскай міфалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Даждзьбог
Remove ads

Дажбог (або Даждзьбог) — у славянскай міфалогіі бог сонечнага святла, сын Сварога. Дажбог быў у славян богам Сонца. Імя яго не ад слова «дождж», як іншы раз памылкова думаюць, яно азначае — «Бог, які дае». Славяне верылі, што Дажбог ездзіць па небу ў цудоўнай калясніцы, запрэжанай чацвёркай белых вогнегрывых коней з залатымі крыламі. А сонечнае святло зыходзіць ад вогненага шчыта, які Дажбог возіць з сабой. Двойчы ў суткі — раніцай і вечарам — ён перасякае Акіян-мора на ладдзі, якую цягнуць гусі, качкі і лебедзі. Таму славяне прыпісвалі асобую моц абярэгам-талісманам у выглядзе качачкі з галавой каня.

Хуткія факты Даждзьбог, Міфалогія ...

Ва ўяўленні беларусаў — прыгожы, светлавалосы моцны дзяцюк. Дажбог — апякун і настаўнік земляробаў, беларусы — яго ўнукі. Верылі, што Дажбог дае людзям фізічную сілу, здароўе, майстэрства. Дажбог захоўвае зямныя ключы. Ён замыкае на зіму зямлю, а потым аддае ключы птушкам, якія адносяць іх у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, і Дажбог адмыкае імі зямлю. Прадвесніцаю Дажбога з’яўляецца Багіня ранішняга святла — Дзянніца.

Remove ads

Дажбог у сучасным мастацтве

У Астрахані 10 красавіка 2016 года ў асабліва ўшанаваным месцы на тэрыторыі горада мясцовымі раднаверамi быў усталяваны ідал Даждзьбога[2].

12 красавіка 2016 года з’явілася інфармацыя аб апаганьваннi ідала і знішчэнні ўсёй прылеглай тэрыторыі[3].

Зноскі

  1. Encyclopedia of Ancient Deities — 1 — Jefferson: McFarland & Company, 2000. — P. 144. — 597 p. — ISBN 0-7864-0317-9
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3303647'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q111913652'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2029233'></a>
  2. У Астраханi усталявалi iдал Даждзьбога (на русском)
  3. У Астраханi апаганiлi iдал Даждзьбога (на русском)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads