Дайлес

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дайлес (лат.: Dailes teātris) — прафесійны латвійскі тэатр, заснаваны ў 1920 годзе ў Рызе. Пасля 1940 года (з перапынкам на гады вайны) да канца 1980-х гадоў тэатр называўся Мастацкім, у 1954 годзе тэатру было прысвоена імя Райніса, у 1966 годзе — званне акадэмічнага.

Хуткія факты Дайлес, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя тэатра

Першай пастаўленай п’есай была трагедыя Райніса «Індуліс і Арыя» (латыш. Indulis un Ārija). Заснавальнік тэатра і да 1964 года галоўны рэжысёр — Эдуардс Смільгіс. Пачынаючы з 1929 года, у рэпертуары тэатра акрамя пастановак класічнай і сучаснай драматургіі з’явіліся таксама і музычныя спектаклі.

З 1964 года мастацкае кіраўніцтва тэатра перайшло да Петэрыса Петэрсана. У 1971 годзе тэатр узначаліў Арнольдс Лініньш. З 1987 года кіраўніцтва тэатра перайшло да Карліса Аўшкапа.

З 16 верасня 2002 года мастацкім кіраўніком тэатра Дайлес становіцца Міхаіл Груздоў, з мая 2010 года былы сцэнограф тэатра Марціньш Вілкарсіс. У 2011 галоўным рэжысёрам быў прызначаны Дж. Дж. Джылінджэр.

Remove ads

Зноскі

  1. Dailes teātris, Rīga — 2018. Праверана 21 верасня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30219887'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21185511'></a>
  2. Latvijas VēstnesisLatvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q6497517'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27056014'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads