Дакалумбава храналогія Перу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дакалумбава храналогія Перу і Андскага рэгіёна ў цяперашні час заснавана на класіфікацыі, якую прапанаваў Эдвард Лэнінг. Альтэрнатыўную сістэму даціроўкі прапанаваў Луіс Лумбрэрас, які інакш датуе некаторыя археалагічныя знаходкі. Большасць культур Позняга гарызонту і некаторыя культуры Позняга прамежкавага перыяду была ўключана ў склад інкскай імперыі да 1493 г., аднак заканчэнне перыяду датуецца 1534 г., датай крушэння Імперыі інкаў у выніку іспанскага заваявання. Большасць храналагічных меж паміж перыядамі звязаны альбо з заканчэннем моцнай засухі, альбо з пачаткам новай, вынікам чаго было перамяшчэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў горы або яе вяртанне на раўніну, а такім чынам, і змена паміж культурамі з рознымі вобразамі жыцця.

Спіс не ўключае адкрыцці апошніх гадоў, такія як Культура Нортэ-Чыка.
Альтэрнатыўная храналогія, прапанаваная Л. Лумбрэрасам:
Remove ads
Зводная дыяграма

Адценні сіняга і фіялетавага колеру адпавядаюць прыбярэжным культурам.
Цёплыя колеры (аранжавы, чырвоны, бардовы) адпавядаюць культурам Андскага рэгіёна.
Адценні зялёнага колеру адпавядаюць рэгіёнам Амазоніі.
Размяшчэнне культур на табліцы зверху ўніз прыкладна адпавядае іх геаграфічнаму размяшчэнню на карце Паўднёвай Амерыкі з поўначы на поўдзень.
Гл. таксама
- Археалагічныя помнікі Перу
- Дагістарычная Аргенціна
Літаратура
- Edward P. Lanning, 1967 Peru Before the Incas. Prentice Hall, Englewood Cliffs, N.J., ISBN 0-13-661595-3
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads