Дакладнасць і ўзгодненасць вымярэння
меры хібнасці вымярэння From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дакладнасць і ўзгодненасць — характарыстыкі метаду вымярэння, што дапамагаюць ацаніць няпэўнасць эксперыментальных даных. Кажуць, што спосаб вымярэння мае большую дакладнасць, калі вынікі асобных вымярэнняў знаходзяцца бліжэй да сапраўднага, вымяраемага значэння. Узгодненасць (або прэцызійнасць) апісвае толькі блізкасць вынікаў вымярэння паміж сабой, але неабавязкова высокая ўзгодненасць азначае высокую дакладнасць[1].


Узгодненасць часта ацэньваецца праз статыстычныя паказчыкі роскіду даных, такія як стандартнае адхіленне (сярэдняе квадратовае адхіленне). Гэты паказчык адлюстроўвае, наколькі асобныя вынікі вымярэнняў адхіляюцца ад іх сярэдняга значэння[1].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads