Даламіт (прадпрыемства)

прадпрыемства ў Віцебску (пасёлак Руба) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ААТ «Даламіт» — беларуская кампанія, размешчаная ў Віцебску (да 1970 года — у пасёлку Руба Віцебскага раёна), адзіны вытворца даламіту і вырабаў з яго ў Беларусі.

Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[1].

Гісторыя

Прадпрыемства створана ў 1931 г. у гарадскім пасёлку Руба Віцебскага раёна (з 1999 г. — у межах Віцебска) як вапнавы завод. У Вялікую Айчынную вайну разбураны, у 1949 г. адноўлены. Пасля пуску у 1967 г. 1-й чаргі завода даламітавай мукі — камбінат вапнавых матэрыялаў. У 1971 г. пушчана 2-я чарга гэтага завода, у 1974 г. пабудаваны завод «Гралева-1», у 1978 г. — «Гралева-2». З 1978 г. — вытворчае аб’яднанне «Даламіт», з 1995 г. сучасная назва. Працуе на мясцовай сыравіне — даламітах радовішча Гралева.

Remove ads

Асноўная прадукцыя

  • Даламітавае ўгнаенне для вапнавання кіслых глебаў
  • Мінеральны парашок для асфальтабетонных сумесей
  • Напаўняльнік для покрыўнага слоя рубероіду
  • Здробнены даламіт для будаўнічых работ і інш.

Генеральныя дырэктары

  • з 27 сакавіка 2023 — Сяргей Мікалаевіч Саглаеў[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads