Даля Грынкявічуце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Да́ля Грынкявічуце (літ.: Dalia Grinkevičiūtė; 28 мая 1927, Коўна, Літва5 снежня 1987, Каўнас, Літоўская ССР) ― літоўская доктарка, пісьменніца і дысідэнтка[3].

Хуткія факты Даля Грынкявічуце, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Коўне, навучалася ў мясцовай жаночай гімназіі.

У 1941 годзе Даля была саслана з сям’ёй у Алтайскі край. У 1942 годзе сасланыя ў Трафімаўск у Паўночнай Якуціі. Адлучаны ад астатніх членаў сям’і бацька Далі памёр недзе на Урале[4].

У 1949 годзе разам з маці ўцякла ў Літву. На працягу года яны хаваліся ў дамах сваіх сяброў і сваякоў у Каўнасе. Яе маці памерла і была пахавана ў гэты перыяд. Далю ж паўторна арыштавалі і адправілі ў лагер Унжлаг у Сухабязводным (Горкаўская вобласць). У 1953 годзе яна зноў была адпраўлена ў Якуцію, але ў наступным годзе, у сувязі з «адлігай» пасля смерці Сталіна, яна атрымала права вывучаць медыцыну ў Омску[4].

Вярнуўшыся ў Каўнас, Д. Грынкявічуце працягнула там сваю медыцынскую адукацыю, скончыўшы ў 1960 годзе (ва ўзросце 33 гадоў) мясцовую медыцынскую навучальню. Яна ўладкавалася доктаркай у мястэчку Лаўкува (Шылальскі раён). Грынкявічуце працавала там да 1974 года, калі па волі савецкіх уладаў яе звольнілі з працы і пазбавілі службовай кватэры[3].

Яна клапацілася пра іншых ссыльных, запісвала ўспаміны.

Даля Грынкявічуце памерла ва ўзросце 60 гадоў у 1987 годзе і была пахавана на Эйгуляйскіх могілках у Каўнасе[5].

Remove ads

Творчасць

Thumb
Мемарыяльная дошка на доме ў Лаўкуве, дзе жыла Даля Грынкявічуце

Д. Грынкявічуце пакінула дзве версіі сваіх успамінаў. Першыя, няпоўныя, але больш падрабязныя, былі напісаны ў 1949—1950 гадах. Яны былі схаваны ў слоіку ў садзе ля дому, дзя жыла Грынкявічуце, знойдзеныя ў 1991 годзе. Тэкст быў расшыфраваны і апублікаваны Ваенным музеям Вітаўта Вялікага ў 1996 годзе[6].

Другая версія ўспамінаў была апублікавана ў расійскім дысідэнцкім выдавецкім выданні «Память» у 1979 годзе. У Літве яе ўспаміны былі ўпершыню апублікаваныя ў 1988 годзе. Яны былі перакладзены на англійскую мову і выдадзеныя ў часопісе Lituanus у 1990 годзе[7].

Цяпер успаміны Далі Грынкявічуце ўваходзяць у школьную праграму па літаратуры ў Літве[6]. У 2022 годзе беларуская паэтэса і перакладніца Ванда Мартынш душ Рэйш пераклала на беларускую мову галоўны твор літоўскай дысідэнткі «Літоўцы ля Мора Лапцевых».

Remove ads

Творы

Зноскі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1048687252 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

3. Dalia Grinkevičiūtė 1927 05 28-1987 12 25. Atmintinos datos. Genocide and Resistance Research Centre of Lithuania, http://genocid.lt/UserFiles/File/Atmintinos_datos/2012/201205_grinkeviciute%20_biogr.pdf.
4. Dalia Grinkevičiūtė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. VII (Gorkai-Imermanas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005. 181 psl.
5. Dalia Grinkevičiūtė 1927 05 28-1987 12 25. Atmintinos datos. Genocide and Resistance Research Centre of Lithuania, http://genocid.lt/UserFiles/File/Atmintinos_datos/2012/201205_grinkeviciute%20_biogr.pdf.
6. Lietuviai prie Laptevų jūros: Atsiminimai, miniatiūros, laiškai, sudarė A. Šulskytė, Vilnius, 1997.
7. Grinkeviciute, Dalia (2018). Shadows on the Tundra. London: Peirene Press. p. 7.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads