Дамен (зямля)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даме́н (лац.: dominium — «уладанне») — спадчыннае зямельнае ўладанне феадала ў сярэднявечнай Еўропе; было ў поўным уладанні феадала. Частку вотчыны з асабістай гаспадаркай называлі сеньярыяльным даменам.[1]

Як правіла, дамен уключаў розныя населеныя пункты, умацаванні, зямельныя ўчасткі, пашы і лясы. Не была выключэннем тэрытарыяльная раздробненасць уладанняў, калі асобныя вобласці дамену знаходзіліся ў розных раёнах краіны. Свае дамены былі ў герцагаў, графаў, баронаў і іншых феадалаў. Дамен караля мог і не быць найбольшым феадальным уладаннем у краіне.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads