Даніла Валер’евіч Казлоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Даніла Валер’евіч Казлоўскі
Remove ads

Даніла Валер’евіч Казлоўскі (нар. 3 мая 1985, Масква) — расійскі акцёр тэатра і кіно.

Хуткія факты Даніла Казлоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 мая 1985 года ў Маскве[1]. Акрамя яго ў сям’і яшчэ два браты — старэйшы Ягор і малодшы Іван. Бацька Данілы, Валерый Іванавіч Казлоўскі,— заслужаны працаўнік культуры РФ, доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік, арганізатар кафедры рэкламы ў Маскоўскім універсітэце — МДУКМ, а таксама першай у Расіі Вышэйшай школы рэкламы і першага Расійскага студэнцкага фестывалю сацыяльнай рэкламы.

З дзяцінства займаўся танцамі і вакалам, іграе на саксафоне і альце. Цягам шасці гадоў, па жаданні бацькоў, Даніла праходзіў вучобу ў Кранштацкім марскім кадэцкім корпусе, скончыў навучанне ў 2002 годзе. У кіно акцёр пачынае здымацца яшчэ ў 1998 годзе. Яго першая роля — роля хулігана ў серыяле «Простыя ісціны». Менавіта гэта і стала вырашальным у жыцці Казлоўскага пры выбары далейшай прафесіі. Таму, пасля заканчэння вучобы ў кадэцкім корпусе, Даніла, насуперак усім угаворам і перасцярогам, паступае ў Санкт-Пецярбургскую тэатральную акадэмію, на акцёрска-рэжысёрскі курс пад кіраўніцтвам Льва Додзіна (скончыў ў 2007 годзе). Пачынаючы з другога курсу, акцёр рэгулярна здымаецца ў кіно. Часам за год яму ўдаецца прыняць удзел у здымках 3-4 карцін. У 2006 годзе Даніла Казлоўскі быў ганараваны звання Лаўрэата прэміі расійскай кінакрытыкі і кінапрэсы «Белы слон» за ролю ў мастацкім фільме «Garpastum». На сённяшні дзень акцёр зняўся больш чым у дваццаці кінакарцінах.

Іграе галоўныя ролі ў спектаклях Пецярбургскага акадэмічнага малога драматычнага тэатра — Тэатра Еўропы і здымаецца ў кіно.

Галівудскі дэбют у фільме ў Казлоўскага адбыўся ў карціне Марка Уотэрса «Акадэмія вампіраў» (Vampire Academy), створаным па серыі кніг амерыканскай пісьменніцы Райчэл Мід. Казлоўскі сыграў у фільме Дзмітрыя Белікава — настаўніка адной з гераінь фільма.

Зняўся ў рэкламным роліку Chanel з актрысай Кірай Найтлі[2][3].

Актыўна займаецца дабрачыннасцю[4][5].

Remove ads

Асабістае жыццё

Увосень 2008 года ажаніўся з актрысай МДТ Уршуляй Магдаленай Малкай. У 2011 годзе развёўся. У пачатку лютага 2013 года часопіс «7 дзён» паведаміў пра раман Юліі Снігір з акцёрам Данілам Казлоўскім, з якім яна разам здымалася ў гістарычнай драме французскага рэжысёра Жазэ Даяна «Распуцін». У 2015 годзе стала вядома пра адносіны Данілы з Вольгай Зуевай.

Ролі ў тэатры

  • «Кароль Лір» — Эдгар
  • «Варшаўская мелодыя» — Віктар
  • «Жыццё і лёс» — Новікаў
  • «Валадар мух» — Ральф
  • «Ларэнзача» — Ларэнзача
  • «Вераломства і каханне» — Фердынанд
  • «Вішнёвы сад» — Лапахін

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Назва ...
Remove ads

Узнагароды

  • 2006 — Прэмія «Белы слон» за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Гарпастум»
  • 2006 — Лаўрэат прэміі «Залаты сафіт» за ролю Эдгара ў спектаклі «Кароль Лір»[6].
  • 2008 — «Лепшая галоўная мужчынская роля» — у фільме «Мы з будучыні» (рэжысёр А. Малюкоў) на XVI Фестывалі акцёраў кіно «Сузор’е-2008» (Цвер).
  • 2013 — Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі «Залаты арол» за «Лепшую мужчынскую ролю» (фільм «Духless»).
  • 2013 — Намінацыя на прэмію «Ніка» за Лепшую мужчынскую ролю (фільм «Духless»).
  • 2013 — Лаўрэат прэміі «ТОП 50» Архівавана 5 красавіка 2018. часопіса «Собака.ru» у намінацыі «Кіно»
  • 2013 — Чалавек года па версіі GQ.
  • 2013 — «Мужчына года» па версіі часопіса Glamour[7].
  • 2014 — Намінацыя на прэмію «Залаты арол» За лепшую мужчынскую ролю (фільм «Легенда № 17»).
  • 2014 — Атрымаў прэмію «Фігаро» ў намінацыі «Лепшыя з лепшых», якую ўручаюць за выкананне роляў на драматычнай сцэне.
  • 2014 — Лаўрэат прэміі «ТОП 50» Архівавана 5 красавіка 2018. часопіса «Сабака.ru» у намінацыі «Кіно»
  • 2014 — Атрымаў прэмію Алега Янкоўскага за ролю Лапахіна ў спектаклі Льва Додзіна «Вішнёвы сад» у Малым Драматычным тэатры.
Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads