Даніэла Марціновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніэла Марціновіч, вядомая як Даніэла (харв.: Danijela Martinović; нар. 15 ліпеня 1971, Спліт, Югаславія) — харвацкая поп-спявачка.
Нарадзілася ў горадзе Спліт, бацька Даніэлы быў мясніком. Яе сястра — Ізабэла Марціновіч — таксама стала поп-спявачкай, у прыватнасці, была ўдзельніцай гурта Stijene [1].
У дзяцінстве была ўдзельніцай ансамбля «Дамінік» [2] пры царкве Св. Дамініка ў Спліце. Ва ўзросце 17 гадоў выступала на разагрэве ў спевака Віцэ Вукава. У 1991—1996 гадах — удзельніца гурта Magazin, пасля чаго пачала сольную кар’еру [2] . У складзе Magazin брала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне-1995, дзе гурт і акадэмічная спявачка Лідзія Харват-Дунько занялі 6-е месца.
У 1998 годзе з песняй «Neka mi ne svane» выйграла конкурс «Дора» і тым самым адабралася на Еўрабачанне-1998, дзе заняла 5-е месца. Была адным з першых удзельнікаў «Еўрабачання», якія змянілі касцюм падчас выступу[3] .
За гады кар’еры выпусціла каля дзясятка студыйных альбомаў, сярод якіх альбом калядных песень і альбом песень Джорджа Наўковіча. Апроч музычнай творчасці з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг[4][5] .
З 2019 года ўваходзіць у склад журы шоу Zvijazde pjevaju [6] .
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- 1996 — Zovem te ja
- 1998 — To malo ljubavi
- 1999 — I po svjetlu i po mraku
- 2001 — Pleši sa mnom
- 2003 — Božić s Danijelom
- 2005 — Oaza
- 2006 — Canta y baila con Danijela
- 2008 — Nek živi ljubav
- 2011 — Unikat
Зноскі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads