Даніэл Вулфал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэ́ніэл Берлі Ву́лфал (англ.: Daniel Burley Woolfall; 15 чэрвеня 1852 — 24 кастрычніка 1918) — другі прэзідэнт ФІФА (1906—1918).
Remove ads
Біяграфія
Ураджэнец Англіі.
Да таго, як Вулфала абралі прэзідэнтам ФІФА ён быў членам Футбольнай асацыяцыі Англіі ад Блэкберна, пад яго кантролем быў англійскі футбол і частка французскіх клубаў, якія ўваходзілі ў асацыяцыю.
На пасадзе прэзідэнта ФІФА ён займаўся ўніфікацыяй правіл футбола, прымаў удзел у арганізацыі футбольных турніраў Алімпійскіх гульняў 1908 і 1912 гадоў. Акрамя міжнародных правіл футбола ён таксама распрацаваў асноўныя палажэнні дзейнасці ФІФА, частка з якіх ужываецца да цяперашняга часу[1]. Міжнародныя спаборніцтвы былі падзелены на клубныя і нацыянальныя. Удзел членаў ФІФА ў іншых міжнародных камерцыйных турнірах быў забаронены.
Актыўна займаўся распаўсюджваннем уплыву ФІФА і пашырэннем яго геаграфіі. Да 1909 года ў арганізацыі былі толькі еўрапейскія краіны. Намаганнямі Вулфала да міжнароднай федэрацыі далучыліся ПАР (1909), Чылі (1912), Аргенціна (1912) і ЗША (1913).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads