Данііл Уладзіміравіч Шапко

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Данііл Шапко (нар. 29 красавіка 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Баранавічы» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).

Хуткія факты Данііл Шапко, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У ліпені 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2]. З 2019 года стаў зрэдку прыцягвацца да асноўнай каманды. 20 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:0)[3]. Праз тыдзень зноў згуляў у аснове, а пасля набыцця дынамаўцамі расійскага брамніка Яўгена Памазана апынуўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4].

З пачатку 2021 года выступаў за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[5], дзе чаргаваўся ў складзе з Паўлам Шчэрбачэнем. У лістападзе 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6].

У першай палове 2022 года знаходзіўся ў дублі дынамаўцаў, а ў ліпені на правах арэнды далучыўся да рагачоўскага «Макслайна»[7]. Стаў асноўным брамнікам каманды, аднак у лістападзе выбыў з-за траўмы. У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дублем дынамаўцаў[8], а ў сакавіку зноў далучыўся да «Макслайна»[9], які пераехаў у Віцебск. У ліпені 2023 года быў пераведзены ў арэнду ў «Баранавічы»[10].

У студзені 2024 года падпісаў двухгадовы кантракт з магілёўскім «Дняпром»[11]. У першай палове 2024 года быў рэзервовым брамнікам магіляўчан. У ліпені 2024 года зноў быў арандаваны «Баранавічамі»[12].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads