Дарасінскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дарасі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дарасіно.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 25 снежня 1962 года падчас узбуйнення раёнаў перададзены ў склад Любанскага раёна[1]. 27 лістапада 1989 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Урэцкага пассавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Няжараўка, Хацінава і Чапаева)[2]. 29 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Урэцкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі вёскі Дарасіно, Замошша, Ляскі і пасёлак Радуга.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads