Дарожны затор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дарожны затор, або аўтамабільная пробка[1] — вялікая колькасць транспартных сродкаў на дарозе, якая рухаецца са значна меншай хуткасцю, чым звычайна на дадзенай частцы дарогі. Пры ўтварэнні затору значна зніжаецца прапускная здольнасць участка дарогі.

Прычыны затораў
Прычына затораў на дарогах -- павелічэння шчыльнасці патоку аўтамабіляў і перавышэнне ёю прапускной здольнасці дарог, або зніжэнне прапускной здольнасці дарог.
Павелічэнні патоку машын адбываюцца па наступных прычынах:
- масавыя сезонныя міграцыі насельніцтва да месцаў адпачынку і назад.
- штодзённыя паездкі на працу і назад.
Зніжэнні прапускной здольнасці дарогі адбываюцца па наступных прычынах:
- няправільная канструкцыя дарогі: наяўнасць рэзкіх звужэнняў, адсутнасць дадатковых палос разгону і тармажэння транспартных сродкаў, якія паварочваюць і заязджаюць на дарогу, брак "кішэняў" для спынення транспартных сродкаў;
- наяўнасць на дарогах рэзкіх заломаў, якія вымушаюць кіроўцаў зніжаць хуткасць для манеўру;
- наяўнасць скрыжаванняў з кругавым рухам;
- паркоўкі на правай паласе дарогі;
- дарожна-транспартнае здарэнне;
- неспрыяльныя ўмовы для руху: дождж, туман, снег, галалёд, задымленне і інш.;
- рамонт ці ўборка дарогі;
- дрэнна наладжаныя святлафоры, з-за якіх транспарт вымушаны спыняцца на ўсіх скрыжаваннях.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads