Дар’я Валер’еўна Магаляс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дар’я Валер’еўна Магаляс, па нараджэнні Ліпінская (нар. 18 лютага 1993, Бяроза, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[2]. Выступала за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Пачынала займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. З 2006 года навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.
Выступала за «Гарызонт» (2010—2016). Сезон 2016/17 правяла ў эстонскай дружыне «FCR Media Rapla». У 2018 годзе падпісала кантракт з гродзенскай «Алімпіяй»[3]. У 2021 годзе падпісала кантракт з мінскімі «Цмокамі»[4].
Выступала ў зборных U-16 (2009), U-18 (2010—2011) і U-20 (2012—2013)[5]. У складзе жаночай зборнай Беларусі 3х3 стала бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[6]. У лістападзе 2021 года дэбютавала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
- 2008—2010 — РДВАР (Мінск)
- 2010—2016 — Гарызонт (Мінск)
- 2016—2017 — ФКР Медыя/Рапла (Рапла, Эстонія)
- 2017—2019 — Алімпія (Гродна)
- 2019—2020 — Ніка (Сыктыўкар, Расія)
- 2020—2021 — БДУ-Цмокі (Мінск)
- 2021—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2023 — Мінск
- 2023—2024 — Дынама (Масква, Расія)
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (3): 2010/2011, 2011/2012, 2015/2016.
Чэмпіёнка Эстоніі (1): 2016/2017.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2013/2014, 2014/2015, 2018/2019.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2012/2013, 2017/2018, 2021/2022, 2022/2023.
Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2011, 2012, 2013, 2015.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (4): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2016/2017.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2010/2011, 2017/2018.
Зноскі
- Darya Mahalias // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Олимпия продолжает подготовку уже в обновлённом составе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2023. Праверана 16 ліпеня 2023.
- Дарья Липинская(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2023. Праверана 16 ліпеня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads