Дар’я Дарошка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дар’я Дарошка — беларуская паэтэса. Жыве ў горадзе Гомелі. Піша на рускай і беларускай мовах. Яе творчасць бліжэй за ўсё да экспрэсіянізму.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Гомелі ў 1977 годзе.
У 1994 скончыла сярэднюю школу № 5, у 1996 — Гомельскае медыцынскае вучылішча, у 2004 годзе — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура»).
Працавала медсястрой у гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, актрысай у Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек, бібліятэкарам у гарадской бібліятэчнай сістэме[1].
Член грамадскага літаратурнага аб’яднання «Пралеска» пры раённай бібліятэцы[2], госць літаратурна-мастацкага салона «Встречи на Замковой» пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна. Выпускніца Школы-студыі «Малады літаратар» пры гомельскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі[3]. З 2001 па 2016 год член Беларускага Літаратурнага Саюза «Полацкая галіна». У 2016 годзе ўступіла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 2021 годзе ўдастоена памятнага медаля «Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру»[4] ад гомельскага абласнога аддзялення СПБ, а таксама граматы ад гомельскай епархіі БПЦ.
Вершы пачала пісаць з дзевяці гадоў, на рускай і беларускай мовах. Першая публікацыя — у 1999 годзе ў абласной газеце «Гомельская правда».
Remove ads
Конкурсы
- Дыпламант I міжрэгіянальнага фестывалю аўтарскай песні (Гомель, 2005)[5];
- Фіналіст турніру паэтаў «Пушкин в Британии» (Лондан, 2009)[6];
- Пераможца літаратурнага конкурсу «Белокрылый птах», які праводзіцца выдавецтвам «Союз писателей» і Міжнародным Саюзам творчых сіл «Озарение» (Новакузнецк, 2012)[7];
- Пераможца Рэспубліканскага творчага конкурсу «Литературная крона — 2012»[8];
- Дыплом 1 ступені ў міжнародным конкурсе літаратурна-мастацкай творчасці «Мир детства — мир добра и света», прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння Агніі Барто — намінацыя «Поэзия. Члены Союзов писателей» (Гомель, 2016);
- Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага[9].
Remove ads
Кнігі
Персанальныя зборнікі
Кнігі ў суаўтарстве
Калектыўныя зборнікі
- «Ветвь» (Гомель, 2001);
- «И я живое слово запишу…» (Гомель, 2003)[13];
- «Настрой» (Гомель, 2004);
- «Святло шчымлівай памяцi» (Гомель, 2006)[14];
- «Шматгалоссе Палесся» (Гомель, 2007);
- «AURORA BOREALIS» (Мінск, красавік 2008 і снежань 2008)[15];
- «Пралеска» (Гомель, 2010);
- «Яблоневый бонсай» (Гомель, 2010)[16];
- «Чернобыль 25 лет спустя», электронная версія (вэб-сайт Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, 2011);
- «Белокрылый птах» (Новакузнецк, 2012);
- «З адной калыскі | Из одной колыбели» (Таганрог, 2013);
- «Слово за словом» (Таганрог, 2013);
- «Новые сказки. Том 2» (Новакузнецк, 2014);
- «Живопись, которую слышат» (Мінск, 2015);
- «Чароўнае кола | Волшебный круг» (Таганрог, 2016);
- Дыскбук «Новогодние сказки» (Новакузнецк, 2016);
- «Поэзия русского слова» (Мінск, 2019)[17].
Публікацыі ў СМІ
Альманахі
Часопісы
- «Верасень» (№ 2015/12, № 2017/16);
- «Западная Двина» (№ 3/2004);
- «Маладосць» (№ 2/2007), № 9/2014, (у складзе дуэта Татмір) № 11/2014;
- «Берегиня дома твоего» (Масква, № 5/2006, № 2/2007.;
- «Полымя» (№ 1/2010, № 2/2016);
- «Мир животных» (№ 4/2011), (№ 5-6/2011, № 6/2012), (№ 8/2012);
- «Эколог и Я» (№ 4/2011);
- «ЛитОгранка» (Новакузнецк, № 7/2012) ;
- «Нёман» (№ 9/2012, № 11/2016, № 6/2019)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads