Дар’я Кузьмінічна Сасноўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дар’я Кузьмінічна Сасноўская (13 сакавіка 1918, в. Руміна, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 14 сакавіка 1992, Аршанскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Remove ads
Біяграфія
З 16 гадоў працавала паляводам у калгасе імя В. У. Куйбышава. Пасля скасавання калгаса ў 1950 годзе працягнула працаваць у аб’яднаным калгасе «Ленінская іскра» з цэнтрам у вёсцы Панізоўе.
У 1950-х гадах аграрыі Віцебшчыны шмат увагі надавалі развіццю льнаводства. Для вырошчвання лёну-даўгунцу ў панізоўскім калгасе былі створаны спецыялізаваныя льнаводчыя звёны. Увесну 1954 года адно з іх узначаліла Д. К. Сасноўская.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1966 года за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак ільну, прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Неаднаразова з’яўлялася ўдзельніцай Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, была ўзнагароджана медалямі і ганаровымі дыпломамі Галоўнага выставачнага камітэта. Выбіралася дэпутатам Аршанскага раённага і Панізоўскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads