Датына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даты́на[1] — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна.
Знаходзіцца за 38 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гарадок, за 3,3 км на захад ад вёскі Маісеева[2]. Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 2,22 км. Плошча вадазбору 1,25 км². Катлавіна Датына лагчыннага тыпу, значна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. З возера выцякае ручай у возера Малое Свіно.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads