Даўгулі
вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўгулі́[1] (трансліт.: Daŭhuli, руск.: Довгули) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 37 км на ўсход ад Валожына, 18 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, 44 км ад Мінска.
Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын. Планіровачна складаюцца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, традыцыйнымі драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Remove ads
Назва
Назва Даўгулі адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага аднаасноўнага антрапоніма (колішняга імя мянушкавага тыпу) Daugulis. Такое прозвішча вядомае і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі.[крыніца не паказана 108 дзён]
Побач з Даўгулямі — Ядзейкі, Ясьманаўцы, таксама ад балцка-літоўскіх імёнаў (аднаасноўнага Jodeika, двухасноўнага Eis-mant’as).[крыніца?]
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. у складзе ВКЛ. У 1541 г. — зямля, уласнасць гаспадарскага двараніна Г. Есьмана. Ніва (сенажаць) — уласнасць М. і С. Каспаровічаў, якую ў іх купіў Г.Есьман.
З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска, уладанне Д. Прасецкага і М. Хялкоўскага. У 1897 годзе вёска, 7 двароў, 45 жыхароў і аднайменная сядзіба, З двары, 22 жыхары, у Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года вёска ў складзе гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі З вяскоўцы. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, у Яршэвіцкім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Землі былі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета[3].
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads