Джаванні Д’Аньела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джаванні Д’Аньела
Remove ads

Джаванні Д’Аньела (5 студзеня 1955, Аверса, Кампанія, Італія) — каталіцкі арцыбіскуп.

Хуткія факты Джаванні Д’Аньела, каталіцкі архібіскуп ...
Remove ads

Біяграфія

Святарскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 1978 года. 1 чэрвеня 1983 года як спецыяліст у галіне кананічнага права распачаў дзейнасць на дыпламатычнай службе Святога Пасаду. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Бурундзі, Тайландзе, Ліване і Бразіліі. Вярнуўшыся ў Ватыкан, займаў пасаду ў аддзеле па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята.

15 снежня 2001 года Папа Ян Павел II прызначыў Джаванні Д’Аньела Апостальскім нунцыем у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, менаваўшы яго тытулярным арцыбіскупам Пэста.

22 верасня 2010 года Папа Бенедыкт XVI прызначыў Апостальскім нунцыем у Тайландзе і Камбоджы, а таксама Апостальскім дэлегатам у М’янме і Лаосе. 10 лютага 2012 года Бенедыкт XVI прызначыў яго сваім прадстаўніком у Бразіліі — самай вялікай і густанаселенай каталіцкай краіне ў свеце, дзе арцыбіскуп Джаванні Д’Аньела да гэтага часу быў Апостальскім нунцыем.

1 чэрвеня 2020 Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Расійскай Федэрацыі[1].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads