Джавані Парызі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джавані Парызі (італ.: Giovanni Parisi; 2 снежня 1967 — 25 сакавіка 2009) — італьянскі баксёр, алімпійскі чэмпіён 1988 года.
На Алімпіядзе ў Сеуле Джавані Парызі выйграў тытул у вагавой катэгорыі да 57 кг. У двух паядынках ён перамог аднагалосным рашэннем суддзяў (5:0), а тры (у тым ліку паўфінал і фінал) завяршыў датэрмінова.
У 1989 годзе перайшоў у прафесійны бокс. У 1990-х гадах быў чэмпіёнам WBO ў двух розных вагавых катэгорыях. Апошні бой правёў 8 кастрычніка 2006 года, дзе прайграў Фрэдэрыку Клозэ.
25 сакавіка 2009 года Джавані Парызі загінуў у аўтакатастрофе ля Вагеры (Ламбардыя) у лабавым сутыкненні яго аўтамабіля з грузавіком.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads