Джанфранка Ферэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джанфранка Ферэ (італ.: Gianfranco Ferré, 15 жніўня 1944 — 17 чэрвеня 2007) — італьянскі дызайнер.
Атрымаў дыплом архітэктара ў Міланскім тэхнічным універсітэце ў 1969 годзе.
Працу дызайнера пачаў у 1970 годзе з распрацоўкі дызайну аксэсуараў. У 1974 годзе заснаваў уласную кампанію Baila, а ў 1978 годзе выпусціў першую жаночую калекцыю пад уласным імем.
З 1989 па 1996 год з’яўляўся мадэльерам парыжскага дома высокай моды Christian Dior. У сакавіку 2007 года стаў прэзідэнтам акадэміі Брэра ў Мілане.
Рэзідэнцыя дызайнера размяшчалася на берагах возера Лага-Маджорэ. Паміж Міланам і Парыжам ён перасоўваўся на сваім прыватным самалёце.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads