Джані Марандзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джані Марандзі
Remove ads

Джані Марандзі (італ.: Gianni Morandi, поўнае імя — Джан Луіджы Марандзі, італ.: Gian Luigi Morandi; нар. 11 снежня 1944, Мангідора, Італія) — італьянскі музыкант, пераможца фестывалю ў Сан-Рэма ў 1987 годзе. Камандор ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2005).

Хуткія факты Джані Марандзі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Джані Марандзі нарадзіўся ў 1944 годзе. Першы альбом запісаў у 1963 годзе. Вядомасць яму прынесла песня Andavo a cento all’ora («Я ехаў на ста кіламетрах у гадзіну»). Пік яго папулярнасці прыйшоўся на 1960-я гады. Затым яго папулярнасць крыху знізілася, аднак ён застаўся адным з самых вядомых дзеячаў італьянскага шоу-бізнесу. У 1970 годзе Джані Марандзі прадстаўляў Італію на конкурсе «Еўрабачанне» з песняй Occhi di ragazza («Вочы дзяўчыны»), дзе заняў 8-е месца.

У 1972 годзе ўпершыню прымае ўдзел у фестывалі Сан-Рэма. У 1983 годзе мае вялікі поспех у Сан-Рэма з песняй La mia nemica amatissima («Мой самы любімы вораг»). У 1987 годзе 42-гадовы Марандзі займае першае месца на фестывалі Сан-Рэма з песняй Si può dare di più («Можна даць больш»). У 1995 годзе разам з Барбарай Кола заняў на фестывалі Сан-Рэма другое месца з песняй In amore («У любові»). У 2000 годзе Маандзі зноў прыняў удзел у Сан-Рэма і заняў трэцяе месца з песняй Innamorato («Закаханы»).

Джані Марандзі таксама зняўся ў шэрагу фільмаў, у адным з іх («Сіла кахання», La forza dell’amore) — разам са сваёй дачкой Мар’янай.

Усяго запісаў 34 альбомы і праспяваў больш за 400 песень. Агульны тыраж прададзеных дыскаў перавысіў 30 мільёнаў. У цяперашні час працягвае актыўную студыйную і гастрольную дзейнасць.

Remove ads

Зноскі

1. L’eterno ragazzo Gianni Morandi con 4 altre nuove date a Bologna — 2019. Праверана 5 верасня 2022.
2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119461706 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

3. Gianni Morandi // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119461706 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads