Джаспер Джонс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джаспер Джонс
Remove ads

Джаспер Джонс (англ.: Jasper Johns; нар. 15 мая 1930, Агаста, ЗША) — сучасны амерыканскі мастак, адна з ключавых фігур у кірунку поп-арт.

Хуткія факты Джаспер Джонс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вырас у мястэчку Алендэйл Паўднёвая Караліна і, апісваючы гэты перыяд свайго жыцця, адзначаў: «у месцы, дзе я вырас, не было мастакоў і мастацтва, я сапраўды не ведаў, што гэта такое». Некаторы час вучыўся жывапісу ва ўніверсітэце Паўднёвай Караліны — з 1947 па 1948, агулам тры семестры. Затым пераехаў у Нью-Ёрк, дзе пазнаёміўся з Робертам Раўшэнбергам, ад якога пераняў перадавыя ідэі ў сучасным мастацтве. Працуючы разам, яны асвойвалі арт-сцэну і развівалі свае ідэі ў мастацтве. На Джонса таксама аказалі ўплыў ідэі Марселя Дзюшана; «Веласіпеднае кола» і іншыя рэдзі-мэйды Дзюшана зрабіліся крыніцай натхнення для серыі прадметаў, адлітых у бронзе, якую мастак стварыў у канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. У 1958 годзе ўладальнік галерэі Леа Кастэлі адкрыў для сябе Джонса падчас візіту ў студыю Раўшэнберга. Сябраваў з Эндзі Уорхалам[7].

Remove ads

Зноскі

  1. RKDartists
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 14 мая 2024.
  3. Smithsonian American Art Museum person/institution ID
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19186351'></a>
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q73268604'></a>
  5. https://www.workwithdata.com/person/jasper-johns-1930 Праверана 12 лістапада 2024.
  6. Биография Энди Уорхола(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2013. Праверана 22 красавіка 2013.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads