Джвары (манастыр)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джвары (манастыр)map
Remove ads

Джва́ры (груз. ჯვარი, літаральна «крыж») — грузінскі манастыр і храм VII стагоддзя (паміж 605 і 642 гг.)[1] Знаходзіцца на вяршыні гары каля зліяння Куры і Арагві ў наваколлі Мцхеты — там, дзе згодна з гістарычнымі крыніцамі («Абарачэнне Грузіі», «Жыццеапісанне картлійскіх цароў», паставіла крыж святая роўнаапостальная Ніна. Джвары — адзін з шэдэўраў архітэктуры па дасканаласці архітэктурных формаў і першы ў Грузіі помнік Сусветнай спадчыны.

Хуткія факты Джвары, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Да 545 года на «крыжовай» гары ўжо стаяў храм малога памеру; цяпер ён зруйнаваны. Большая па памеры царква ў форме тэтраконха (22 на 18,4 метраў) была пабудавана ў 590—604 гадах. Магчыма яе архітэктарам быў Мікел Тхелі.

Пабудаваная на вяршыні скалістага масіву, царква служыць яго арганічным працягам і цэнтрам ўсяго навакольнага ландшафту. адзінства з ландшафтам падкрэслена тым, што сам манастыр суадносіцца з памерам скалы роўна як 1 да 7. Форма храма з’яўляецца вынікам працяглых пошукаў грузінскіх дойлідаў, якія адмовіліся ад формы базілікі і шукалі аптымальную форму цэнтральнага крыжовага храма, з адзінай унутранай прасторай. Гэтыя пошукі адлюстраваныя, напрыклад ў царкве ў Дзвелі-Гавазі і ў кафедральным саборы ў Нінацміндзе.

Невялікая па памеры царква ў плане з’яўляецца ўпісаным у квадрат крыж з паўкруглымі апсідамі на канцах. Унутраная прастора мае суразмернасць, выразнасць і акуратнасць. Завершаны хра купалам на васмігранным барабанам.

Знешні выгляд фасадаў вызначаецца гранёнымі апсідамі з плоскімі нішамі. Усходні і паўднёвы бок храма ўпрыгожаныя скульптурнымі рэльефамі і арнаментамі, на гранях алтарнай апсіды — тры рэльефа з выявамі царкощных стараст. Скульптуры грубаватыя і наіўныя па выкананню, але ў цэлым арнамент добра падкрэслівае архітэктурныя формы храма.

Архітэктурнае рашэнне вылучаецца выключнай цэльнасцю, ўпісанасцю ў ландшафт. Купал на васьмігранным барабане паслужыў шанаваным узорам для Атэнскага Сіёна ў Гарыйскім муніцыпалітэце і мноства іншых каўказскіх храмаў, стаўшы сімвалам сярэднявечнай Грузіі.

У 2004 годзе Джвары быў унесены ў спіс Міжнароднага фонда манументаў, як адзін з сотні, якім пагражае пагібель, але рэстаўрацыя 2007 года прывяла да выключэння яго з гэтага спіса. Між тым, на сценах манастыра да гэтага часу магчыма ўбачыць варварскія надпісы наведвальнікаў са ўсяго СССР за апошнія 60 год.

Thumb
Від на манастыр і навакольныя горы з Мцхеты ад манастыра святой Ніны
Remove ads

Згадванне ў літаратуры

  • Джвары разам з Задазенскім манастыром лічыцца месцам дзеяння паэмы Лермантава «Мцыры».
  • Валерыя Алфеева — аповесць «Джвары», прысвечаная яе сыну.

Зноскі

  1. А. Б. Еремян. К вопросу о датировке кафедральной церкви в Аване. Вестник общественных наук № 3pp. 47-62 (22 кастрычніка 1969). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 22 сакавіка 2015.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads