Джон Карпентэр

амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінакампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Джон Карпентэр
Remove ads

Джон Говард Карпентэр (англ.: John Howard Carpenter; нар. 16 студзеня 1948(1948-01-16)[1][2][…], Carthage[d], штат Нью-Ёрк ці Jefferson County[d], штат Нью-Ёрк) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінакампазітар. На працягу амаль саракагадовай кінакар’еры Карпентэр зняў шэраг фільмаў у жанрах жахаў і навуковай фантастыкі, некаторыя з якіх атрымалі сусветнае прызнанне і культавы статус. Будучы незалежным рэжысёрам, ён зняў свой першы поўнаметражны фільм «Цёмная зорка» ў 1974 годзе, калі яму было ўсяго 25 гадоў. Праз два гады ён зняў баявік «Напад на 13-ы ўчастак». Яшчэ праз два гады, у 1978 годзе, выйшаў фільм жахаў «Хэлаўін», ён меў вялікі касавы поспех, а таксама вельмі станоўчыя водгукі крытыкаў. Пасля гэтага Джон Карпентэр пачаў лічыцца адным з самых прыбытковых рэжысёраў і пачалася яго кар’ера ў Галівудзе.

Хуткія факты Джон Карпентэр, Дата нараджэння ...

Фільмы Карпентэра часта былі малабюджэтнымі, яны вылучаюцца адсутнасцю вынаходніцтваў у аператарскай працы, а таксама мінімалістычнай музыкай, якую Карпентэр напісаў сам да пераважнай большасці сваіх фільмаў. За музыку да фільма «Вампіры» ён атрымаў прэмію «Сатурн» у 1999 годзе. Яго стыль і ўплыў на жанр паслужылі таму, што рэжысёр атрымаў статус «майстра жахаў». Яго музыка аказала вялікі ўплыў на фарміраванне жанру сінтвейв.

Сёння многія з яго фільмаў сталі эталонамі фільмаў жахаў і навуковай фантастыкі, у тым ліку «Туман», «Уцёкі з Нью-Ёрка», «Нешта», «Крысцін», «Вялікі перапалох у маленькім Кітаі», «Чужыя сярод нас» і «У пашчы вар’яцтва».

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads