Джордж Тэнет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джордж Джон Тэнет (англ.: George John Tenet, нар. 5 студзеня 1953) — Дырэктар Цэнтральнай разведкі і кіраўнік ЦРУ ЗША з 1997 па 2004 год.
Тэнет займаў пасаду дырэктара ЦРУ з ліпеня 1997 па ліпень 2004 года, што зрабіла яго другім па працягласці дырэктарам у гісторыі агенцтва пасля Алена Далеса, а таксама адным з нямногіх супрацоўнікаў ЦРУ, якія працавалі пад кіраўніцтвам двух прэзідэнтаў ЗША ад апазіцыйных палітычных партый. Ён адыгрываў ключавую ролю ў наглядзе за разведвальнай дзейнасцю ў дачыненні да зброі масавага знішчэння напярэдадні вайны ў Іраку. У дакладзе генеральнага інспектара 2005 года было ўстаноўлена, што Тэнет нясе «галоўную адказнасць» за няздольнасць разведвальнай супольнасці Злучаных Штатаў распрацаваць план барацьбы з Аль-Каідай напярэдадні тэрактаў 11 верасня.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў раёне Флашынг Куінса (Куінс — адзін з пяці раёнаў Нью-Ёрка), у сям’і грэчаскіх эмігрантаў Эвангеллі і Джона Тэнет. Бацька Джон нарадзіўся ў сучасным Паўночным Эпіры (Паўднёвая Албанія), да пераезду ў ЗША працаваў на вугальнай шахце ў Францыі. Маці — грачанка з Эпіра.
Джордж Тэнет вырас у Літл-Неку, дзе ён і яго брат працавалі разносчыкамі ў сваёй сямейнай кавярні. Цянет вучыўся ў розны час у сярэдняй школе 94, у сярэдняй школе Пастара Люіса 67 і сярэдняй школе ім. Бенджаміна Кардоза.
Тэнет атрымаў ступень бакалаўра ў 1976 годзе ў Джорджтаўнскім універсітэце (школа знешнепалітычнай службы) і ступень магістра ў Калумбійскім універсітэце (школа міжнародных даследаванняў) у 1978 годзе.
Член Ордэна святога апостала Андрэя, носіць афiкiй (тытул) архонта Сусветнага патрыярхата Канстанцінопаля.
Жанаты з Стэфані Глакас — Тэнет, сын Джон Майкл.
Remove ads
Зноскі
- George Tenet // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads