Джордж Уэльскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яго каралеўская высокасць Прынц Джордж (Георг) Аляксандр Луі (Людовік) Уэльскі (англ.: Prince George of Wales; нар. 22 ліпеня 2013[8], Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і, першы ўнук караля Карла ІІІ, першынец прынца Уэльскага Уільяма і прынцэсы Кэтрын, займае другое месца ў лініі атрымання ў спадчыну брытанскага прастола. Яшчэ да нараджэння прынца газета The Washington Post назвала яго «самым сусветна вядомым малянём»[9].
Remove ads
Цяжарнасць герцагіні Кэтрын
3 снежня 2012 года афіцыйны прадстаўнік каралеўскага двара Вялікабрытаніі заявіў, што жонка прынца Уільяма — герцагіня Кембрыджская — цяжарная і знаходзіцца ў бальніцы караля Эдварда VII у цэнтральным Лондане з сімптомамі таксікозу і прабудзе там яшчэ некалькі дзён[10]. 14 студзеня 2013 было абвешчана, што стан герцагіні палепшыўся і дзіця народзіцца ў сярэдзіне ліпеня[11].
Нараджэнне
Герцагіня была дастаўлена ў бальніцу раніцай у 5:30, 22 ліпеня 2013 года. Хлопчык нарадзіўся ў 16:24 па мясцовым часе (18:24 па мінскім) вагай 8 фунтаў 6 унцый (3,8 кг)[12][13][14]. Прынц Уільям прысутнічаў пры родах[11], якія праходзілі ў бальніцы Святой Марыі — той жа бальніцы, дзе прынц Уільям і яго брат прынц Гары былі народжаны прынцэсай Дыянай у 1982 і 1984 гадах адпаведна. Роды прымалі былы і цяперашні гінеколагі каралевы — Маркус Сэтчэл і Алан Фарцінг[15].
Remove ads
Тытул
У адпаведнасці з правіламі тытулавання, якія дзейнічаюць у брытанскай манархіі[16], нованароджаны атрымаў тытул прынца і права на зварот «Каралеўская высокасць». Яго поўны афіцыйны тытул выглядае наступным чынам: «Яго каралеўская высокасць прынц Джордж Кембрыджскі». «Кембрыджскі» тут — не асабісты тытул прынца (герцагам Кембрыджскім застанецца толькі прынц Уільям), а свайго роду тытул пачцівасці.
Зноскі
- https://www.royal.uk/prince-george Праверана 16 красавіка 2020.
- Lundy D. R. George Alexander Louis Windsor, Prince of Cambridge // The Peerage
- https://www.royal.uk/prince-george Праверана 3 красавіка 2020.
- Duchess of Cambridge gives birth to baby boy, third in line to the throne — The Guardian, 2013. Праверана 18 верасня 2014.
- Royal baby: William and Kate name their son George — BBC News, 2013. Праверана 18 сакавіка 2015.
- Duchess of Cambridge gives birth to baby boy, third in line to the throne — The Guardian, 2013. Праверана 5 кастрычніка 2014.
- https://www.bbc.co.uk/news/uk-62825227 Праверана 2 красавіка 2023.
- Paul Owen, Peter Walker, Ben Quinn, Adam Gabbatt. Royal baby: Duchess of Cambridge gives birth to a boy. Guardian (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
- Sarah Rainey. Duchess of Cambridge: The world is going wild for the royal baby. The Washington Post (27 чэрвеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
- The Duke and Duchess of Cambridge are expecting a baby (англ.). The official website of the British Monarchy (3 снежня 2012). Праверана 22 ліпеня 2013.
- Duchess of Cambridge due to give birth in July (англ.). Бі-бі-сі (14 студзеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
- Жонка прынца Уільяма герцагіня Кембрыджская нарадзіла сына. РИА Новости (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
- Кейт Мідлтан нарадзіла сына. Лента.ру. 2013-07-22. Праверана 2013-07-22.
- Кейт Мідлтан нарадзіла хлопчыка. Russia Today. 2013-07-22. Праверана 2013-07-22.
- Кэмеран заявіў, што Брытанія з захапленнем чакае нараджэння спадчынніка прастола. Корреспондент.net (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
- Нікалсан Гаральд. King George the Fifth: His Life and Reign. — L.: Constable and Co., 1952. — P. 310. (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
