Джулія Краўч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джулія Краўч
Remove ads


Джулія Крауч (англ.: Julia Crouch, нарадзілася 2 ліпеня 1967)[1] — брытанскі юрыст і дыпламат. З 11 верасня 2023 года займае пасаду губернатара Ангільі[2]. Афіцэр Ордэна Брытанскай імперыі (OBE).

Хуткія факты Джулія Краўч, 15-ы Губернатар Ангільі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля навучання ў Хенлі-он-Тэмз яна атрымала ступень бакалаўра права (LLB) у Уэдэм-каледжы ў Оксфардзе.

Пасля прафесійнай юрыдычнай падрыхтоўкі ва Нотынгемскім Трэнцкім ўніверсітэце, у 1992 годзе Краўч атрымала кваліфікацыю адваката. Да 2005 года яна займалася прыватнай практыкай, працавала у юрыдычных кансультацыйных цэнтрах і ў дабрачынным сектары, пакуль не была прызначана дзяржаўным юрыстам. Затым займала розныя юрыдычныя пасады ў шэрагу ведамстваў, пакуль у 2018 годзе не далучылася да Міністэрства замежных спраў і па справах Садружнасці, дзе была намесніцай дырэктара па аналізе інфармацыі ў рамках рабочай групы па COVID-19. У 2020 годзе перайшла ў дыпламатычную службу, дзе вфыконвала абавязкі намесніка кіраўніка місіі (пазней — кіраўніка эканамічнага і глабальнага кірунку) у Маскве.[2]

У маі 2023 года ўрад Вялікабрытаніі абвясціў пра прызначэнне Краўч губернатарам Ангільі. 11 верасня 2023 года яна афіцыйна ўступіла на пасаду.[3][4]

У пачатку 2025 года Краўч скарысталася сваімі паўнамоцтвамі для роспуску Палаты сходаў перад агульнымі выбарамі. На выбарах перамог апазіцыны «Аб’яднаны фронт Ангільі», а Кора Рычардсан-Ходж стала першай жанчынай прэм’ер-міністрам Ангільі.[5][6][7]

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads