Джэймс Джордж Фрэзер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэймс Джордж Фрэзер (Фрэйзер) (Sir James George Frazer; 1 студзеня 1854, Глазга, Шатландыя - 7 мая 1941, Кембрыдж) — брытанскі антраполаг, культуролаг, фалькларыст і гісторык рэлігіі, прадстаўнік класічнай англійскай сацыяльнай антрапалогіі, які ўнёс вялікі ўклад у вывучэнне татэмізма, магіі і трансфармацыі рэлігійных вераванняў на працягу гісторыі чалавецтва. Аўтар 12-томнай працы «Залатая галіна» («The Golden Bough»).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Атрымаў адукацыю юрыста, але ніколі не займаўся юрыдычнай практыкай. На выбар кірунку яго навуковых даследаванняў аказала кніга Э. Б. Тайлара «Першабытная культура», пасля азнаямлення з якой Дж. Фрэзер вырашыў стаць антраполагам і паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Вучыўся таксама ва ўніверсітэце Глазга (Шатландыя).
У сваіх даследаванняў выкарыстоўваў параўнальны метад пры аналізе звычаяў і паўсядзённай жыццядзейнасці «прымітыўных народаў». Выкладаў сацыяльную антрапалогію ва ўніверсітэце Ліверпуля.
Меў шмат вышэйшых акадэмічных узнагарод, а ў 1914 атрымаў рыцарскую годнасць.
Remove ads
Навуковая і даследчыцкая дзейнасць
На працягу многіх гадоў Дж. Фрэзер займаўся даследаваннямі з'яў татэмізму і табу. Прытрымліваўся канцэпцыі т.зв. «псіхічнага адзінства», паводле якой універсальнае падабенства праяў чалавечага розуму з'яўляецца важнейшым фактарам эвалюцыі чалавецтва. Ва ўспрыманні Дж. Фрэзера антрапалогія — гэта «навука аб чалавечых пачатках». Найбольш вядомая праца Дж. Фрэзера «Залатая галіна», у якой сістэматызаваны фактычны матэрыял пра першабытнкю магію, міфалогіі, татэмізм, анімізм, табу, рэлігійныя вераванні, фальклор і звычаі розных народаў. Яна была ўпершыню апублікавана ў 1890, а пазней была перакладзена на мноства моў свету. Сярод іншых значных прац — «Татэмізм і экзагамія» (1910), «Фальклор у Старым Запавеце» (1918), «Галава Гаргоны» (1918).
Remove ads
Бібліяграфія
- Татэмізм = Totemism. — 1887.
- Залатая галіна: даследаванне магіі і рэлігіі = The Golden Bough: a Study in Magic and Religion. — 1890. (1-е выданне)
- Паўсаній. Апісанні Грэцыі = Descriptions of Greece. — 1897. (пераклад і каментары)
- Залатая галіна = The Golden Bough. — 1900. (2-е выданне)
- Psyche's Task. — London: Macmillan, 1909.
- Татэмізм і экзагамія = Totemism and Exogamy. — 1910.
- Залатая галіна = The Golden Bough. — 1906-15. (3-е выданне)
- Вера ў неўміручасць і шанаванне памерлых = The Belief in Immortality and the Worship of the Dead. — 1913-24.
- Фальклор у Старым запавеце = Folk-lore in the Old Testament. — 1918.
- Apollodorus: the Library. — 1921.
- Шанаванне прыроды = The Worship of Nature. — 1926.
- Галава Гаргоны = The Gorgon’s Head and other Literary Pieces. — 1927.
- Чалавек, Бог і неўміручасць = Man, God, and Immortality. — 1927.
- Адвакат д'ябла = Devil’s Advocate. — 1928.
- Авідзій. Фасты = Fasti. — 1929. (пераклад)
- Міфы пра паходжанне агню = Myths of the Origin of Fire. — 1930.
- Страх смерці ў прымітыўных рэлігіях = The Fear of the Dead in Primitive Religion. — 1933-36.
- Стварэнне і эвалюцыя прымітыўных касмагоній і інш. твора = Creation and Evolution in Primitive Cosmogenies, and Other Pieces. — 1935.
Зноскі
- J. G. Frazer // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- J.G. Frazer // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Lundy D. R. The Peerage
- https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

