Джэймі Вардзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэймі Рычард Вардзі (англ.: Jamie Richard Vardy; нар. 11 студзеня 1987, Шэфілд, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Лестэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Ніжэйшыя дывізіёны
Джэймі пачынаў сваю кар’еру ў акадэміі клуба «Шэфілд Уэнсдэй». З самага дзяцінства гуляў у атацы. У шаснаццацігадовым узросце быў адлічаны з акадэміі з-за нізкага росту[2]. Правёўшы адзін год без футбола, Джэймі вырашыў аднавіць кар’еру і стаў футбалістам юнацкай каманды клуба восьмага англійскага дывізіёна «Стоксбрыдж Парк Стылс».
На працягу трох першых сезонаў малады ігрок выступаў за юнацкую і рэзервовую каманды гэтага клуба. У дваццацігадовым узросце ён дэбютаваў за першую каманду «Стоксбрыджа» і на працягу трох сезонаў быў лідарам атацы гэтага сціплага клуба. Затым на яго звярнулі ўвагу скаўты клуба «Галіфакс Таўн», куды ён у выніку і перабраўся. За гэты клуб Джэймі правёў толькі адзін сезон, затое ён быў досыць прадуктыўным[3], больш сур'ёзны «Флітвуд Таўн» з Нацыянальнай Канферэнцыі звярнуў сваю ўвагу на нападніка. У складзе сваёй новай каманды Джэймі таксама правёў толькі адзін, але вельмі ўражальны сезон, унёсшы значны ўклад у павышэнні сваёй каманды ў класе — выхадзе ў Другую лігу.
«Лестэр Сіці»
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Свой першы выклік у нацыянальную каманду Джэймі атрымаў 21 мая 2015 года на матчы з ірландцамі і славенцамі. Яго дэбют у складзе зборнай Англіі адбыўся 7 чэрвеня 2016 года ў матчы супраць зборнай Ірландыі[4]. 26 сакавіка 2016 года забіў свой першы гол у складзе зборнай Англіі ў матчы супраць зборнай Германіі[5], другі гол за зборную ён забіў у матчы супраць зборнай Нідэрландаў.
Стыль гульні
Адна з самых галоўных якасцей футбаліста — высокая скорасць, якая дапамагае яму хутка дзейнічаць падчас контратак сваёй каманды і з дапамогай высокага ўзроўню галявога нюху і дакладна пастаўленага ўдару завяршаць іх паражэннем брамы саперніка. Нападнік таксама адрозніваецца уменнем упэўнена кантраляваць мяч як на звычайнай, так і на высокай скарасцях[6].
Дасягненні
Камандныя
Флітвуд Таўн
- Чэмпіён Нацыянальнай Канферэнцыі: 2011/12
Лестэр Сіці
- Чэмпіён Англіі: 2015/16
- Уладальнік Кубка Англіі: 2020/21
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2021
- Чэмпіён Футбольнай лігі Англіі: 2013/14, 2023/24
Асабістыя
- Ігрок сезону англійскай Прэм'ер-лігі: 2015/16
- Футбаліст года ў Англіі па версіі АФЖ: 2015/16
- Ігрок месяца англійскай Прэм'ер-лігі (2): кастрычнік 2015, лістапад 2015
- Найлепшы бамбардзір Нацыянальнай Канферэнцыі: 2011/12
- Член «каманды года» па версіі ПФА: 2016
Рэкорды
- Рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса па колькасці галоў, забітых у некалькіх матчах англійскай Прэм'ер-лігі запар (11).
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads