Джэк Шы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэк Шы
Remove ads

Джон Амас «Джэк» Шы (англ.: John Amos "Jack" Shea; 7 верасня 1910, Лэйк-Плэсід — 17 студзеня 2002, Лэйк-Плэсід) — амерыканскі канькабежац, двухразовы алімпійскі чэмпіён 1932 года.

Хуткія факты Джэк Шы, Агульная інфармацыя ...

У 1930 годзе Джэк Шы быў чэмпіёнам ЗША, а ў 1929 годзе — чэмпіёнам Паўночнай Амерыкі.

На Зімовых Алімпійскіх гульнях 1932 года ў Лэйк-Плэсідзе Джэк Шы стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы залатыя медалі на дыстанцыях 500 і 1500 метраў. Джэк Шы стаў першым амерыканцам, які выйграў два залатыя алімпійскія медалі на адной Алімпіядзе. Падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды Джэк Шы прамаўляў Алімпійскую клятву.

Джэк Шы быў яўрэем, і па радзе аднаго равіна адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1936 года ў фашысцкай Германіі.

Джэк Шы ўваходзіў у камітэт па арганізацыі зімовых Алімпійскіх гульняў 1980 года ў сваім родным горадзе — Лэйк-Плэсідзе.

Remove ads

Зноскі

  1. SpeedSkatingNews.info Праверана 5 мая 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q29405159'></a>
  2. SpeedSkatingStats Праверана 5 мая 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q66362998'></a>
  3. Jack Shea // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads