Джэніфер Гарнер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэ́ніфер Эн Га́рнер (англ.: Jennifer Anne Garner; нар. 17 красавіка 1972) — амерыканская актрыса.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Х’юстане ў штаце Тэхас, але гадавалася ў Чарльстане штату Заходняй Вірджыніі. Мае дзвюх сясцёр[2]. Навучалася тэатральнаму мастацтву ў Дэнісанскім універсітэце, а пачала тэатральную кархеру апасля ў Нью-Ёрку. Дэбютавала на экране ў тэлевізійнай адаптацыі раману «Зоя» працы Даніэлы Стыл. У 2000 годзе Гарнер выканала ролю ў стоўнер-фільме «Чалан, дзе мой самаход?». Згуляла дробную ролю ў ваеннай драме «Перл-Харбар» (2001).
Джэніфер Гарнер прыцягнула ўвагу, дзякуючы выкананню ролі афіцэра ЦРУ Сідней Брыстаў у тэлесерыяле канала ABC «Шпіёнка», які выходзіў у эфір з 2001 па 2006 гады[3]. За сваю працу над серыялам яна здабыла «Залаты Глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле і прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую жаночую ролю драматычным тэлесерыяле. Дадатковую ўхвалу атрымала за выступ у рамантычнай камедыі «З 13 у 30» (2004). У гэтыя ж часы актрыса падпісалася на выкананне ролі персанажа кінасусвета Marvel Электра. Гэтыя супергеройскія фільмы ўлачалі «Дэрдэвіл»[4] (2003) і «Электра» (2005). Тым не менш, Гарнер не закінула выкананні роляў у камедыйных фільмаў, якія мелі камерцыйны поспех. Гэтак актрыса з'явілася ў драматычным фільме «Джуна» і рамантычных камедыях «Прывіды колішніх сябровак» (2009) і «Дзень святога Валянціна» (2010).
Актрыса выканала галоўныя ролі ў фантастычных фільмах «Вынаходства хлусні» (2009) і «Незвычайнае жыццё Тымаці Грына» (2012). За выкананне ролі ў біяграфічнай драме «Даласкі клуб пакупнікоў» (2013) Гарнер атрымала намінацыю на прэмію Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акцёрскі склад у гульнявым кіно. Наступнымі фільмамі Гарнер сталі камедыя «Аляксандр і жудасны, жахлівы, нядобры і вельмі дрэнны дзень» (2014), драма «Цуды з нябёсаў» (2016) і камедыйная драма «Твой Сайман» (2018).
Remove ads
Сям'я
Была жонкай акцёра Бена Афлека.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads