Джэральд Фішман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэральд Фішман (англ.: Gerald Jay (Jerry) Fishman; нар. 10 лютага 1943, Сент-Луіс, Місуры) — амерыканскі астрафізік, спецыяліст у галіне гама-астраноміі. Супрацоўнік Касмічнага цэнтра Маршала НАСА. Лаўрэат прэміі Шаа (2011) — за лідарства ў даследаваннях гама-ўсплёскаў.
Скончыў з адзнакай Місурыйскі ўніверсітэт (бакалаўр фізікі). Ступень доктара філасофіі ў галіне касмічнай навукі атрымаў ва Універсітэце Райса ў 1970 годзе. Затым паступіў у Касмічны цэнтр Маршала НАСА.
Фэла Амерыканскага фізічнага таварыства. З’яўляецца Thomson / ISI Highly Cited.
Адзначаны NASA Outstanding Scientific Achievement Award (1982, 1991, 1993) і прэміяй Бруна Росі Амерыканскага астранамічнага таварыства (1994).
Аўтар больш за 200 навуковых прац.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
