Джэсіка Андэрсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэcіка Элісабет Андэрсан (швед. Jessica Elisabeth Andersson, нар. 27 кастрычніка 1973, Спонга, Швецыя) — шведская спявачка.
Remove ads
Біяграфія
Спявала ў шоў «Svensk Schlager» у Трольхетане. Таксама працавала мадэллю, у шведскай газеце аб модзе Café. У 2002 годзе, будучы на апошніх месяцах цяжарнасці прыняла ўдзел у першым сезоне рэаліці-шоў «Fame Factory».
З 2002 па 2006 год выступала ў складзе дуэта Fame разам з пераможцам першага «Fame Factory» Магнусам Бэклюндам. У складзе дуэта Fame прадстаўляла Швецыю на Еўрабачанне-2003 у Рызе і заняла 5 месца з песняй «Give Me Your Love».
У 2003 годзе была названая самай сэксуальнай жанчынай Швецыі. У 2006 годзе выступіла з уласнай версіяй песні Eurythmics «Sweet Dreams» на Дзіцячым Еўрабачанні ў якасці запрошанага артыста.
Восенню 2007 і вясной 2008 года сыграла галоўную ролю ў мюзікле «Маленькі магазін жахаў» (Little Shop of Horrors), створаным тэатрам горада Хальмстад, за гэтую ролю атрымала «Залатую маску» (Guldmasken).
Атрымала зорку ў парку славы Трольхетан, пасля таго, як увосень 2009 года мясцовыя жыхары назвалі яе «легендай» горада.
У 2011 годзе заняла першае месца ў праграме «Let’s Dance» канала TV4, дзе яе партнёрам па танцах быў Крысц’ян Лоотус.
Remove ads
Зноскі
- Andersson, Jessica Elisabeth // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 24 студзеня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads