Джэфры Джэйкаб Абрамс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэфры Джэйкаб Абрамс (англ.: Jeffrey Jacob Abrams; 27 чэрвеня 1966, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі кіна- і тэлепрадзюсар, сцэнарыст, акцёр, кампазітар і рэжысёр. Уласнік фільмавай майстэрні Bad Robot Productions. Яго бацька тэлепрадзюсар Геральд У. Абрамс.
Зацікаўленасць кінаіндустрыяй адбылося ў восем гадоў, калі яго дзед узяў на экскурс да фірмы Universal. Праз некалькі год зрабіў шмат фільмаў, якія дасылаў на разнастайныя кінафестывалі і атрымаў некалькі ўзнагародаў.
Сусветную вядомасць Абрамсу прынеслі паспяховыя тэлевізійныя праекты кампаніі «ABC Entertainment» — серыялы «Шпіёнка» і «Згубленыя», калі прапанаваў неардынарныя канцэпцыі захапляльных сцэнараў. Абодва серыялы здабылі хутка прызнанне ў свеце. Самы маштабны праект Абрамса — «Зорны шлях» — выйшаў на кінаэкраны ў маі 2009 года. Заснавальнік кампаніі Bad Robot.
Remove ads
Выбраная фільмаграфія
- «Зорныя войны. Эпізод VII» (2015) (рэжысёр)[1].
- «Амаль чалавек» (2013) — тэлесерыял (прадзюсар).
- «Стартрэк: Адплата» (2013) (рэжысёр).
- «Падазраваны» (2011) — тэлесерыял (прадзюсар).
- «Алькатрас» (2011) — тэлесерыял (аўтар ідэі, прадзюсар).
- «Місія невыканальная: Пратакол Фантом» (2011) (прадзюсар).
- «Супер 8» (2011) (рэжысёр).
- «Пад прычыненнем» (2010) — тэлесерыял (рэжысёр).
- «Зорны шлях» (2009) (рэжысёр).
- «Грань» (2008) — тэлесерыял (аўтар ідэі, прадзюсар, сцэнарыст)
- «Монстра» (2008) (прадзюсар).
- «Місія невыканальная III» (2006) (сцэнарыст, рэжысёр).
- «Згубленыя» (2004) — тэлесерыял (аўтар ідэі, выканаўчы прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр пілотных эпізодаў).
- «Шпіёнка» (2001) — тэлесерыял (аўтар ідэі, выканаўчы прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр).
- «Армагедон» (1998) (сцэнарыст).
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads